Перайсці да зместу

Чырвонае зрушэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвонае зрушэнне

Чырвонае зрушэнне — зрух спектральных ліній хімічных элементаў у чырвоны (даўгахвалевы) бок. Гэтая з’ява можа быць праяўленнем эфекту Доплера або гравітацыйнага чырвонага зрушэння, або іх камбінацыяй. Зрух спектральных ліній у фіялетавы (караткахвалевы) бок называецца сінім зрушэннем. Выяўлена Арыстархам Апалонавічам Белапольскім.

Тэорыя чырвонага зрушэння

[правіць | правіць зыходнік]

У абодвух выпадках (доплераўскага эфекту або эфектаў АТА) параметр зрушэння вызначаецца як

,

дзе і  — значэнні даўжыні хвалі ў пунктах назірання і выпускання выпраменьвання адпаведна.

Доплераўскае зрушэнне даўжыні хвалі ў спектры крыніцы, які рухаецца з прамянёвай хуткасцю і поўнай хуткасцю , роўнае

.

Гравітацыйнае чырвонае зрушэнне было прадказана А. Эйнштэйнам (1911) пры распрацоўцы агульнай тэорыі адноснасці (АТА). У лінейным адносна гравітацыйнага патэнцыялу набліжэнні

,

дзе и  — значэнні гравітацыйнага патэнцыялу ў пунктах назірання і выпраменьвання адпаведна.

у тым выпадку, калі ў пункце назірання патэнцыял большы (а модуль яго меншы, бо патэнцыял — велічыня адмоўная).

Для масіўных кампактных аб’ектаў з моцным полем прыцягнення (напрыклад, нейтронных зорак і чорных дзір) варта карыстацца дакладнымі формуламі. У прыватнасці, гравітацыйнае чырвонае зрушэнне ў спектры сферычнага цела масай і радыусам (дзе  — гравітацыйны радыус,  — гравітацыйная пастаянная) вызначаецца выразам

.

Назіранне чырвонага зрушэння

[правіць | правіць зыходнік]

Кожны хімічны элемент паглынае або выпраменьвае электрамагнітныя хвалі на строга пэўных частотах. Таму кожны хімічны элемент утварае ў спектры непаўторную карціну з ліній, якую выкарыстоўваюць у спектральным аналізе. У выніку эфекту Доплера і / або эфектаў АТА частата выпраменьвання ад аддаленых аб’ектаў, напрыклад, зорак, можа змяняцца (паніжацца або павышацца), а лініі, адпаведна, будуць ссоўвацца ў чырвоную (даўгахвалевую) або сінюю (караткахвалевую) частку спектру, захоўваючы, аднак, сваё непаўторнае адноснае размяшчэнне. Зрушэнне ліній у чырвоны бок, абумоўленае аддаленнем аб’екта, і называецца «чырвоным зрушэннем».

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy