Ізяслаў Уладзіміравіч (князь мурамскі)
Ізяслаў Уладзіміравіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мсціслаў Уладзіміравіч | ||||||
Пераемнік | Давыд Святаславіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць |
6 верасня 1096[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы і Манамахавічы[d] | ||||||
Бацька | Уладзімір Манамах[1] | ||||||
Маці | Гіта Уэсекская | ||||||
Прыналежнасць | Смаленскае княства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ізяслаў Уладзіміравіч (1077/1078—1096) — князь смаленскі (1095), курскі (да 1095) і мурамскі (1095—1096). Сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Манамаха.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля пачатку вайны за ўдзелы паміж сынамі Святаслава Яраславіча з аднаго боку, Святаполкам Ізяславічам і Уладзімірам Усеваладавічам з другога, захопу Алегам Святаславічам Чарнігава (1094), а Давыдам Святаславічам — Смаленска (1095) Ізяслаў па даручэнні бацькі выехаў з Курска і заняў Мурам, які належаў Алегу.
Пасля выгнання Алега з Чарнігава Святаполк і Уладзімір вымушаныя былі адбіваць напад полаўцаў на Кіеў і Переяслаўль, менавіта тады ім удалося нанесці вырашальнае паражэнне хану Тугаркану, часова спыніўшае палавецкія набегі на Русь. Тым часам Алег, сабраўшы войска ў Смаленску, рушыў на Мурам і запатрабаваў ад Ізяслава сысці з яго вотчыны ў вотчыну Уладзіміра Манамаха — ў Растоў ды Суздаль. Але Ізяслаў сабраў войска для абароны Мурама з растоўцаў, суздальцаў і белазерцаў. У бітве пад сценамі Мурама 6 верасня 1096 года Ізяслаў загінуў.
У выніку перамогі Алег заняў Мурам, Растоў і Суздаль. Толькі пасля паходу на яго наўгародскага, пераяслаўскага і палавецкага войскаў на чале з Мсціславам і Вячаславам Уладзіміравічамі адпаведна Алег вымушаны быў адступаць і ў рэшце рэшт пагадзіўся на заключэнне міру, якое адбылося на княжым з’ездзе ў Любечы ў 1097 годзе.
Цела князя адвезлі ў Ноўгарад і паклалі ў Сафійскім саборы. Паводле ліста Уладзіміра Манамаха да Алега Святаславіча Ізяслаў паспеў ажаніцца, мабыць ў 1096 годзе, незадоўга да гібелі, але дзяцей не пакінуў. У момант гібелі ён быў яшчэ падлеткам, калі ўлічыць, што яго старэйшаму брату Мсціславу было тады 20 гадоў.
Зноскі
- ↑ а б Изяслав Владимирович // Русский биографический словарь — СПб.: 1897. — Т. 8. — С. 72.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ипатьевская летопись.
- Войтович Л. КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ СХІДНОЇ ЄВРОПИ.