Віталь Віктаравіч Гайдучык
Поўнае імя | Віталь Віктаравіч Гайдучык | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 ліпеня 1989[1][2] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Віталь Гайдучык (нар. 12 ліпеня 1989, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец брэсцкага футбола, з 2007 года выступаў за брэсцкае «Дынама», дзе стаў адным з асноўных абаронцаў. У лютым 2012 года быў абраны капітанам каманды.
У верасні 2012 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, за які пачаў выступаць з сезона 2013[3]. Дэбютаваў у адказным матчы 1/16 фінала Лігі Еўропы супраць турэцкага «Фенербахчэ» 21 лютага 2013 года. У далейшым замацаваўся ў цэнтры абароны барысаўчан. У сезоне 2014, аднак, пазбавіўся месца ў аснове і з’яўляўся на полі звычайна ў выпадку траўмы асноўных ігракоў (Ягора Філіпенкі і Дзяніса Палякова).
У сезоне 2015 ужо трывала асеў на лаўцы. Толькі ў кастрычніку, з-за траўм іншых абаронцаў, стаў з’яўляцца ў стартавым складзе, у тым ліку ў двух матчах групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны». У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[4]. Пачатак сезона правёў на лаўцы, толькі ўвосень, у сувязі з траўмамі Каспарса Дубры і Нямані Мілунавіча, выхадзіў у стартавым складзе.
У студзені 2017 года быў аддадзены ў паўгадавую арэнду грэчаскаму «Астэрасу»[5]. За паўгады згуляў за «Астэрас» у пяці матчах чэмпіянату і трох матчах Кубка Грэцыі. У маі 2017 года, па заканчэнні чэмпіянату Грэцыі, вярнуўся з арэнды ў БАТЭ[6]. Спачатку ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных БАТЭ, а са жніўня стаў гуляць у стартавым складзе.
У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў барысаўскі клуб[7]. Некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Рухам», а ў лютым адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Актабэ», які скончыўся беспаспяхова[8]. У выніку падпісаў кантракт з чэмпіёнам Літвы — марыямпальскай «Судувай»[9]. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, дапамог ёй другі раз запар атрымаць чэмпіёнскі тытул. Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў каманду[10].
У студзені 2019 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[11]. Пачынаў сезон трывалым іграком стартавага складу, аднак у жніўні страціў месца ў аснове, стаў гуляць за дубль, толькі ў лістападзе зноў стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У студзені 2020 года пакінуў жодзінскі клуб[12].
У лютым 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[13]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе каманды, з жніўня стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Рухам»[14].
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама», з якім у лютым падпісаў пагадненне[15]. Быў трывалым іграком стартавага складу каманды. У ліпені 2021 года пакінуў клуб[16]. Некаторы час заставаўся ў Брэсце, а пасля, завяршыўшы кар’еру, пераехаў у Варшаву[17].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіяната Еўропы 2011 у Даніі (выхадзіў на замену ў адным матчы). Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі, на Алімпіядзе ў Лондане з’яўляўся рэзервовым іграком.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (5): 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2013, 2014, 2016
- Чэмпіён Літвы: 2018
- Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011 (Данія)
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vitali Gajduchik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vital Hayduchyk // FBref.com
- ↑ Виталий Гайдучик подписал контракт с БАТЭ (руск.). football.by (5 верасня 2012). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Гайдучик подписал новый контракт с БАТЭ (руск.). football.by (20 студзеня 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ БАТЭ на полгода отдал Гайдучика в аренду "Астерасу" (руск.). football.by (7 студзеня 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Гайдучик и Сигневич возвращаются в БАТЭ (руск.). football.by (3 мая 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ БАТЭ расстался с Гайдучиком (руск.). football.by (16 студзеня 2018). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Гайдучик не подошел «Актобе» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Виталий Гайдучик перебрался в стан чемпиона Литвы (руск.). football.by (20 лютага 2018). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Гайдучик не нужен "Судуве"? (руск.). football.by (28 снежня 2018). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" заключило контракт с защитником, ставшим в минувшем сезоне чемпионом Литвы (руск.). football.by (22 студзеня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Гайдучик и Щадин покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (27 студзеня 2020). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Гайдучик перешел в "Рух" (руск.). football.by (21 лютага 2020). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ "Рух" расстался с Гайдучиком (руск.). football.by (8 студзеня 2021). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Гайдучик стал игроком бресткого "Динамо" (руск.). football.by (10 лютага 2021). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Гайдучик и Байдук ушли из брестского «Динамо» из-за нежелания играть в одном команде с теми, кто подписал провластное письмо (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Гэтыя футбалісты з’ехалі з Беларусі: адзін змяніў піва на крыпту, іншы прарываецца з Мексікі ў ЗША . by.tribuna.com (29 лютага 2024). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 24 красавіка 2024.
- Нарадзіліся 12 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Астэрас Трыпаліс
- Ігракі ФК Судува Марыямпале
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Рух Брэст