Перайсці да зместу

BMW X3

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW X3
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 2003—цяперашні час
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. красовер (5‑месн.)
На рынку
Пакаленні

BMW X3кампактны красовер нямецкай кампаніі BMW.

Першае пакаленне

[правіць | правіць зыходнік]

X3 першага пакалення (E83) быў распрацаваны і выпускаўся сумесна з кампаніяй Magna Steyr на заводзе ў Грацы, Аўстрыя. Выпускаўся з 2003 па 2010 год, у 2006 годзе быў мадэрнізаваны.

На E83 ставілі маторы двух пакаленняў: аўтамабілі першых гадоў выпуску абсталёўваліся рухавікамі М-серыі, пасля 2006 года — N-серыі.

  • Бензінавыя: да мадэрнізацыі Х3 абсталёўваліся рухавікамі М54 аб’ёмам 2,5 і 3,0 л. З 2005 года ў маторны шэраг дадаўся рухавік N46 2,0 літра. У 2006 годзе рухавікі М54 замянілі рухавікамі N52.
  • Дызельныя: 3,0-літровы М57, M47 аб’ёмам 2,0 літра ўсталёўваўся да 2007 года, а пасля яго замяніў двухлітровы N47.

На Х3 кампанія BMW прадставіла сваю новую схему поўнага прывада xDrive: сталы прывад на заднія колы, а цяга да пярэдніх колаў перадаецца праз электронна-кіраваную муфту, ступень блакавання якой змяняецца ад 0 да 100% па камандзе блока кіравання. Па змаўчанні размеркаванне цягі складае 40:60.

Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2008 годзе:

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2008[1]
Бяспека дарослых пасажыраў 28
Бяспека пасажыраў-дзяцей 39
Бяспека пешаходаў 5
Пратэставаны аўтамабіль:
BMW X3, 2.0 diesel, standard trim

Другое пакаленне

[правіць | правіць зыходнік]

Прэзентацыю новага пакалення BMW X3 чакалі да восені 2010 года, яна павінна была адбыцца на міжнародным аўташоу ў Парыжы, аднак у канцэрне BMW палічылі патрэбным да лістапада вывесці новы аўтамабіль на рынак. Другое пакаленне красовера было прадстаўлена ў ліпені 2010 года, вытворчасць аўтамабіля пачалася 1 верасня 2010 года.

X3 2011 мадэльнага года пабудаваны ў стылі папярэдніка, аднак красовер стаў некалькі буйней і атрымаў павялічаны на 12 мм дарожны прасвет, а таксама павялічаную на 15 мм колавую базу.

У ЗША і Еўропе будзе даступная мадыфікацыя BMW X3 xDrive 35i, якая аснашчана бензінавым шасціцыліндравым радным рухавіком аб'ёмам 3 літра і магутнасцю 306 к. с. з падвойным турбанаддзіманнем. Таксама ў Штатах будзе прапанаваны X3 xDrive 28i з бітурбіраваным маторам (243 к. с.), а ў Еўропе прадставяць турбадызельны X3 xDrive 20d (184 к. с.). Базавай каробкай перадач для ўсіх мадыфікацый стане 8-ступеньчатая АКПП, для мадыфікацыі xDrive 20d прапануюць і 6-ступеньчатую МКПП.[2]

Вытворчасць красовера другога пакалення была разгорнута на заводзе BMW у Грырэ (Паўднёвая Караліна, ЗША) 1 верасня 2010 года, адразу ж пасля сходу з канвеера апошняга X3 у кузаве (E83). Для выпуску гэтага аўтамабіля было прыцягнута дадаткова 500 працоўных.[3]

Аўтамабілі першага пакалення адрозніваліся высокай надзейнасцю. Аб характарыстыках і якасцях новага аўтамабіля казаць пакуль рана, аднак вядома, што падвеска X3 2011 мадэльнага года выканана з выкарыстаннем алюмінія.

У 2013 годзе базавы аднарадны шасціцыліндравы рухавік без турбанаддзімання быў заменены на турбіраваны 2-х літровы чатырохцыліндравы рухавік. Такім чынам вытворца палепшыў паказчык расходу паліва на два літры. Эканамічнасць рухавіка ў сярэднім паднялася да 10,23 л/100км на паліве прэміум-класа. Гэты рухавік забяспечвае ўражлівыя хадавыя характарыстыкі, але ён не такі вытанчаны, як яго папярэднік. Палепшаны аўтамабіль BMW X3 35i, кошт якога вышэй за базавы, абсталяваны 3-х літровым турбіраваным шасціцыліндровым рухавіком з магутнасцю ў 300 конскіх сіл. Новым для 2015 года варыянтам стаў аўтамабіль з апцыянальным 2-х літровым чатырохцыліндравым дызельным рухавіком на 180 к. с. У 2016 годзе пашырыліся магчымасці выкарыстання USB і Bluetooth.[4]

Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2011 годзе:

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2011[5]
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 31,6 88%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 40,9 83%
Бяспека пешаходаў 19,1 53%
Актыўная бяспека 5 71%
Пратэставаны аўтамабіль:
BMW X3 2.0 Diesel

Трэцяе пакаленне

[правіць | правіць зыходнік]

Над дызайнам запланаванага на 2018 мадэльны год трэцяга пакалення працаваў аўстралійскі дызайнер Калвін Люк (англ.: Calvin Luk)[6].

Новая версія будзе мець індэкс G01 і ў цяперашні час вядзецца актыўная работа над прататыпам. Новы красовер X3 будзе ўжываць гібрыдныя тэхналогіі і будзе даступны з дызельным двухлітровым рухавіком B47 (наступнае пакаленне трохлітровых дызельных рухавікоў B57) і бензінавы варыянт B58: турбіраваны шасціцыліндравы рухавік аб'ёмам 2998 см3[7].

Зноскі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy