Boeing 777
Boeing 777 | |
---|---|
Тып | wide-body airliner with 2 jet engines[d], лятальны апарат наземнага базіравання[d] і пасажырскі самалёт |
Распрацоўшчык | Boeing |
Вытворца | Boeing Commercial Airplanes[d] і Boeing |
Першы палёт | 12 чэрвеня 1994 |
Пачатак эксплуатацыі | 7 чэрвеня 1995 |
Эксплуатанты | China Airlines[d], United Airlines, All Nippon Airways[d], Аэрафлот[d], American Airlines[d], British Airways, Austrian Airlines[d], Cathay Pacific[d], Delta Air Lines[d], EL AL Israel Airlines Ltd.[d], Ethiopian Airlines[d], EgyptAir[d], FedEx Express[d], Qatar Airways[d], Emirates Airline і Air France[d] |
Адзінак выраблена | 1 662[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Boeing 777 (Triple Seven або T7 — «Тры сямёркі») — амерыканскі шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт вялікай далёкасці, распрацаваны і вырабляны кампаніяй Boeing Commercial Airplanes. Boeing 777 — найбуйнейшы ў свеце двухматорны самалёт і самы масавы шырокафюзеляжны авіялайнер. Рэактыўны лайнер быў спраектаваны такім чынам, каб скараціць разрыў паміж іншымі шырокафюзеляжнымі самалётамі Boeing, двухматорнымі 767 і чатырохматорнымі 747, і замяніць састарэлыя трохматорныя самалёты DC-10 і L-1011. Распрацаваная ў кансультацыі з васьмю найбуйнейшымі авіякампаніямі, праграма 777 была запушчана ў кастрычніку 1990 года па замове United Airlines. Прататып самалёта быў выпушчаны ў красавіку 1994 года, а першы палёт адбыўся ў чэрвені таго ж года. У чэрвені 1995 года Boeing-777 паступіў у эксплуатацыю авіякампаніі United Airlines. Варыянты з большай далёкасцю палёту былі выпушчаны ў 2000 годзе, а першыя пастаўкі пачаліся ў 2004 годзе.
Гісторыя самалёта
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне 1970-х гадоў кампанія Boeing планавала выпусціць шэраг новых самалётаў для абнаўлення і пашырэння сваёй мадэльнай лінейкі. Новымі мадэлямі павінны былі стаць двухматорны 757, які замяняў 727, двухматорны 767 для канкурэнцыі з Airbus A300, а таксама трохматорны 777, прызначаны для канкурэнцыі з McDonnell Douglas DC-10 і Lockheed L-1011. Апошні задумваўся як мадыфікаваная версія 767 з перапрацаванымі крылом і хвастом. Планавалася стварыць два варыянты: для кароткіх і міжкантынентальных маршрутаў.
Праца над 757 і 767 пачалася хутка, але праект 777 быў замарожаны з-за складанасцяў з канструкцыяй хваста і камерцыйнай перспектыўнасці іншых мадэляў. Пасля запуску вытворчасці 757 і 767 выявілася, што бракуе мадэлі паміж 767-300ER і 747-400. На гэтым фоне Airbus пачаў распрацоўку A330.
Спачатку Boeing прапаноўваў мадэль 767-X, якая была падобная да 767, але з большым фюзеляжам і павялічанымі крыламі. Яна магла перавозіць да 340 пасажыраў на адлегласць да 13,5 тыс. км. Аднак, авіякампаніі патрабавалі мадэль з канфігурацыяй салона, падобнай да 747, і значна меншыя эксплуатацыйныя выдаткі.
Так з'явіўся двухматорны Boeing 777. Праца над ім ішла з актыўным удзелам авіякампаній і пасажыраў. Упершыню самалёт быў распрацаваны на 100% з дапамогай камп'ютарнага мадэлявання ў CATIA, што дазволіла знізіць памылкі пры вытворчасці.
Першая мадэль 777 пачала эксплуатацыю ў 1995 годзе, пасля першага замовы ад United Airlines у 1990 годзе. На 2018 год Boeing 777-200LR заставаўся самалётам з самым вялікім даляглядам для пасажырскіх перавозак. 6 сакавіка 2012 года тысячны самалёт атрымаў Emirates — найбуйнейшы аператар 777 з 158 мадэлямі на май 2019 года.[2][3]