Mercedes-Benz W31
Mercedes-Benz G4 (W31) — трохвосевы пазадарожнік Mercedes-Benz. Выпускаўся з 1934 па 1939 гады.
Аўтамабіль ствараўся як цяжкі армейскі пазадарожнік, але з-за складанай канструкцыі і дарагоўлі, рэйхсвер амаль адразу адмовіўся ад яго. Аднак G4 спадабаўся рэйхсканцылярыі і стаў выкарыстоўвацца нацысцкімі кіраўнікамі для паездак на манеўры, а пачынаючы з 1938 года — для выездаў у прыфрантавыя раёны і ўступлення ў зрынутыя еўрапейскія сталіцы. Пасля забойства гаўляйтэра Пратэктарата Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха большасць пазадарожнікаў атрымалі браняваныя кузавы і кулетрывалыя покрыўкі. Некалькі машын выкарыстоўвалі ў якасці перасоўных радыёстанцый, якія абслугоўвалі Гітлера ў яго рэзідэнцыях у Альпах, Берхтасхадэне і пад Вінніцай.
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | G4 (1934–36) [1] | G4 (1937–38) [2] | G4 (1938–39) [3] |
---|---|---|---|
Рухавік: | M 24 | M 24 | M 24 II |
Тып рухавіка: | бензінавы, 8-цыліндравы радны, чатырохтактны | ||
Аб'ём: | 5018 см³ | 5252 см³ | 5401 см³ |
Карбюратар | Solex 40 MMDVS | Solex 40 MMDVS | Mercedes-Benz |
Дыяметр цыліндру × ход поршня: | 86 x 108 мм | 88 x 108 мм | 88 x 111 мм |
Магутнасць пры аб / хв: |
74 кВт (100 к.с.) пры 3400 |
85 кВт (115 к.с.) пры 3400 |
81 кВт (110 к.с.) пры 3400 |
Ступень сціску: | 5,6:1 | 5,2:1 | |
Каробка перадач: | 4-ст., механічная, ZF-Aphon G 35 | ||
Колавая формула: | 6х4 | ||
Памеры (даўжыня х шырыня х вышыня), мм: |
5360–5720 x 1870 x 1900 | ||
Колавая база, мм: | 3100 + 950 | ||
Каляіна спераду/ззаду, мм: | 1620 / 1570 | ||
Падрыхтаваная маса: | 3550 кг | ||
Дазволеная маса: | 4400 кг | ||
Памер колаў: | 7,50-17" | ||
Макс. хуткасць: | 67 км/г | ||
Выдатак паліва, л/100 км: | 28 (горад) / 38 (бездараж) |
Выпуск
[правіць | правіць зыходнік]Аб'ёмы выпуску[4] | |||||
1934 | 1935 | 1936 | 1937 | 1938 | 1939 |
---|---|---|---|---|---|
6 | 4 | 1 | 4 | 12 | 30 |
Толькі 3 з 57 выпушчаных Mercedes-Benz G4 дайшлі да нашага часу ў абсалютна аўтэнтычным выглядзе. Адзін з гэтых аўтамабіляў (шасі № 440881, 1939 года выпуску) належаў іспанскаму дыктатару Франсіска Франка. Яшчэ адна машына (шасі № 440875) трапіла да французскага рэстаўратара Андрэ Лякока, а праз яго — да амерыканскага калекцыянера. Трэці аўтамабіль (шасі №406528) патрапіў у ЗША ў пасляваенныя гады і доўгі час выстаўляўся ў Imperial Palace Museum.
Чацвёрты вядомы аўтамабіль (шасі №406530) выстаўляецца ў Музеі аўтамабіляў і тэхнікі ў Зінсхайме (Auto und Technik Museum Sinsheim). Ён не лічыцца аўтэнтычным, паколькі ў свой час быў перабудаваны ў пажарную машыну, а пасля адноўлены нанава.
Зноскі
- ↑ G 4 / W 31, 1934 - 1936 Архівавана 10 студзеня 2017. // https://mercedes-benz-publicarchive.com (ням.)
- ↑ G 4 / W 31, 1937 - 1938 Архівавана 10 студзеня 2017. // https://mercedes-benz-publicarchive.com (ням.)
- ↑ G 4 / W 31, 1938 - 1939 Архівавана 10 студзеня 2017. // https://mercedes-benz-publicarchive.com (ням.)
- ↑ Werner Oswald. Deutsche Autos 1920-1945. — «Motorbuch Verlag Stuttgart», 1979. — 542 с. — ISBN 3-87943-519-7. (ням.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Mercedes-Benz W31 на Вікісховішчы |
- Автомобиль Гитлера // Off-Road Drive : часопіс. — 2007. — № 5. (руск.)