Перайсці да зместу

SARS-CoV-2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2019-nCoV

SARS-CoV-2 (Severe acute respiratory syndrome coronavirus 2), раней 2019-nCoV, таксама NCP (Novel Coronavirus Pneumonia) — адналанцужковы вірус, які змяшчае РНК. Упершыню выяўлены ў снежні 2019 года пасля тэставання нуклеінавай кіслаты на дадатнай пробе ў пацыента з пнеўманіяй падчас успышкі пнеўманіі ва Ухані 2019—2020 гадоў.

20 студзеня 2020 года ў кітайскай правінцыі Гуандун была пацверджана перадача віруса ад чалавека да чалавека, на той час невядомага. 30 студзеня 2020 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла ўспышку каранавіруса ў Кітаі «надзвычайнай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне»[1].

На 31 студзеня 2020 года ў Кітаі пацверджаны 9692 выпадкі заражэння і 213 смярцей ад віруса. Вірус распаўсюдзіўся і на іншыя краіны. Выпадкі заражэння каранавірусам пацверджаны ў ААЭ, Аўстраліі, В’етнаме, Германіі, ЗША, Індыі, Камбоджы, Рэспубліцы Карэя, Малайзіі, Непале, Сінгапуры, Тайландзе, Фінляндыі, Францыі, Японіі, а таксама на Філіпінах і Шры-Ланцы. Паводле звестак на 25 студзеня зафіксавана 38 выпадкаў паспяховага лячэння ад 2019-nCoV. Тэмпература цела аднаго пацыента трымалася ў норме на працягу 6 дзён. Паўторнае абследаванне паказала, што запаленне было цалкам ліквідавана, а два новыя тыпы тэстаў на каранавірус паказалі адмоўны вынік. Пасля ацэнкі гарадской экспертнай групай пацыента выпісалі.

7 лютага 2020 года каранавірусу 2019-nCoV прысвоілі скарочаную назву — NCP (Novel Coronavirus Pneumonia)[2].

Сімптомы каранавіруса 2019-nCoV падобныя да сімптомаў пнеўманіі або цяжкага вострага рэспіраторнага сіндрому:

Інкубацыйны перыяд доўжыцца на працягу 6-12 дзён. Калі інфікаванне адбылося ад чалавека да чалавека, то інкубацыйны перыяд не перавышае пяці дзён. Больш працяглыя тэрміны інкубацыйнага перыяду могуць быць характэрныя пры перадачы віруса ад жывёл.

Папярэдні аналіз даных дазваляе сцвярджаць, што маецца высокая заразлівасць пры кантакце з хворым чалавекам.

Пацверджана і прадэманстравана перадача віруса ад чалавека да чалавека.

Асобы, якія кантактавалі ў хатніх ці бальнічных умовах з хворымі, найбольш схільныя да ўзнікнення стадыі вострага рэспіраторнага захворвання, у выпадку якога непасрэднай прычынай смерці з’яўляецца прагрэсавальная вострая некантралюемая дыхальная недастатковасць (рэспіраторны дыстрэс-сіндром).

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy