SMTP
Назва: | Simple Mail Transfer Protocol |
---|---|
Узровень (па мадэлі OSI): | Прыкладны |
SMTP (англ.: Simple Mail Transfer Protocol — «просты пратакол перадачы пошты») — гэта стандартны пратакол сувязі ў Інтэрнэце для перадачы электроннай пошты, адносіцца да прыкладнога ўзроўню перадачы даных. Паштовыя серверы выкарыстоўваюць SMTP для адпраўкі і атрымання паштовых паведамленняў. Паштовыя кліенты звычайна выкарыстоўваюць SMTP толькі для адпраўкі паведамленняў на паштовы сервер для рэтрансляцыі, выходная электронная пошта адпраўляецца на паштовы сервер праз порт 587 або 465. Для атрымання паведамленняў сучасным стандартам з’яўляецца IMAP, пратакол POP3 лічыцца састарэлым, аднак усё яшчэ шырока выкарыстоўваецца.
Стварэнне SMTP пачалося ў 1980 годзе на аснове канцэпцый, рэалізаваных ў ARPANET з 1971 года. Пратакол абнаўлялі і пашыралі некалькі разоў. Сучасная версія пратакола мае пашырэнні для аўтэнтыфікацыі, шыфравання, перадачы бінарных даных і інтэрнацыяналізаваных адрасоў электроннай пошты. Серверы SMTP звычайна выкарыстоўваюць пратакол TCP на порце нумар 25 (для адкрытага тэксту) і 587 (для зашыфраванай сувязі).