Анабаптызм
Рэфармацыя |
Рухі і дэнамінацыі
Ключавыя падзеі
|
Анабапты́зм (грэч. ἀναβαπτισμός — перахрышчэнне) — хрысціянская пратэстанцкая плынь XVI стагоддзя ў Еўропе, аднак існуе меркаванне, што анабаптызм адрозніваецца ад пратэстанцкага руху[1].
Асноўнай прыкметай руху стаў заклік да паўторнага хрышчэння ў свядомым узросце[2]. Прадстаўнікі радыкальнай часткі анабаптыстаў (многія з якіх прытрымліваліся камуністычнай ідэі агульнасці маёмасці, а некаторыя і супольнасці жанчын) прынялі ўдзел у Сялянскай вайне ў 1524—1525 гадах гадах, утварылі Мюнстэрскую камуну 1534—1535 гадоў, і ў рэшце рэшт былі знішчаны. Другая частка займала больш памяркоўныя пазіцыі, прытрымлівалася пацыфізму (Грэбель, Сіманс, Марпек) або нават супрацоўнічала з мясцовымі ўладамі (Губмайер)[3]. Яна захавалася да цяперашняга часу ў форме суполак менанітаў, гутэрытаў і амішаў. Ідэі ўмераных анабаптыстаў аказалі ўплыў на фарміраванне суполак англійскіх баптыстаў у Нідэрландах у XVI стагоддзі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Швейцарыя
[правіць | правіць зыходнік]Анабаптызм у Швейцарыі пачаўся як адгалінаванне царкоўных рэформ Ульрыха Цвінглі. Яшчэ ў 1522 годзе стала відавочна, што Цвінглі быў на шляху рэформ пропаведзі, калі ён пачаў сумнявацца або крытыкаваць такія каталіцкай практыкі, як дзесяціна, імша і нават хрышчэнне немаўлят. Цвінглі сабраў групу рэфарматараў вакол сабе і з імі займаўся класічнай літаратурай і вывучэннем Свяшчэннага Пісання. Тым не менш, некаторыя з гэтых маладых людзей пачалі адчуваць, што Цвінглі не досыць хутка рухаўся да радыкальных рэформ. Раскол паміж Цвінглі і яго больш радыкальнымі вучнямі стаў відавочным у кастрычніку 1523 года на дыспуце, які адбыўся ў Цюрыху.
Ціроль
[правіць | правіць зыходнік]Анабаптызм прыйшоў да Ціроля дзякуючы працам Георга Блаўрака. Як і ў вайне нямецкіх сялян, паўстанне Міхаэля Гайсмайра падрыхтавала глебу, вырабляючы надзею на сацыяльную справядлівасць. Гайсмайр спрабаваў правесці рэлігійныя, палітычныя і эканамічныя рэформы з дапамогай гвалтоўнага сялянскага паўстання, але рух быў здушаны[4].
Маравія
[правіць | правіць зыходнік]Не зважаючы на тое, што мараўскія анабаптысты з’явіліся ў выніку перасялення сюды вернікаў з іншых абласцей Еўропы, Маравія неўзабаве стала цэнтрам руху анабаптызму, у значнай ступені дзякуючы сваёй большай рэлігійнай памяркоўнасці[5][6]. Ганс Гут быў адным з першых евангелістаў у гэтым раёне, за два гады сваёй дзейнасці ў Маравіі ён вырабіў хрышчэнне большай колькасці новавернікаў, чым усе астатнія анабаптысцкія евангелісты агулам[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ McGrath, William, «Neither Catholic nor Protestant» Архівавана 27 снежня 2016. (PDF), CBC 4 me.
- ↑ Адмова Цвінглі прызнаць абавязковасць хрышчэння ў свядомым узросце прывяла да разрыву з анабаптыстамі і стала перадумовай збліжэння з Кальвінам — гл. Wayne Pipkin, Zwingli: the positive values of his eucharistic writings, Leeds, 1986 — ISBN 0-9509817-4-5
- ↑ Wayne Pipkin, Scholar, pastor, martyr: the life and ministry of Balthasar Hubmaier (ca. 1480—1528), Prague, Czech Republic: IBTS, 2008
- ↑ Hoover 2008, p. 14–66.
- ↑ Estep 1963, p. 89.
- ↑ Packull 1995, p. 54.
- ↑ Dyck 1967, p. 67.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Estep, William R. The Anabaptist Story. — Michigan: William B Eerdmans, 1963. — ISBN 0-8028-1594-4.
- Packull, Werner O. Hutterite Beginnings: Communitarian Experiments During the Reformation. — Baltimore, Maryland: The Johns Hopkins University Press, 1995. — ISBN 0-8018-6256-6.
- Dyck, Cornelius J. An Introduction to Mennonite History. — Scottdale, PA: Herald Press, 1967. — ISBN 0-8361-1955-X.(недаступная спасылка)
- Hoover, Peter. The Mystery of the Mark-Anabaptist Mission Work under the Fire of God. — Mountain Lake, Minnesota: Elmendorf Books, 2008. — ISBN 0-8361-1955-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анабаптызм
- Anabaptism. Global Anabaptist Mennonite Encyclopedia Online
- The Story of the Church: The Protestant Reformation: The Anabaptists and Other Radical Reformers. Ritchie Family Page
- The Anabaptist Story. The Reformed Reader