Content-Length: 211300 | pFad | http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D1%96%D0%B3-%D0%91%D0%B5%D0%BD

Біг-Бен — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Біг-Бен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Біг-Бен
51°30′02″ пн. ш. 0°07′28″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Аўгустус П'юджын і Чарльз Бэры[d]
Дата заснавання 28 верасня 1843[3]
Вышыня 96 м
Матэрыял Caen stone[d][4] і вапняк[4]
Сайт parliament.uk/big… (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біг-Бен (англ.: Big Ben, літ. Вялікі Бен) — назва звона гадзіннікавай вежы ў Лондане, часткі архітэктурнага комплекса Вестмінстэрскага палаца. Таксама папулярная, але неафіцыйная назва самога гадзінніка і ўсёй вежы.

Існуе дзве тэорыі адносна паходжання гэтай назвы. Паводле першай, самы цяжкі на той момант звон — 13,7 тоны — атрымаў сваё імя Біг-Бен (Вялікі Бен) у гонар сэра Бенджаміна Хола, які кіраваў працамі па адліўцы звана. Паводле іншай, Біг-Бен быў названы ў гонар Бенджаміна Каўнта, вельмі папулярнага ў той час баксёра ў цяжкай вазе.

Вежа збудавана па праекце англійскага архітэктара Агастэса П’юджына ў 1858 годзе, вежавы гадзіннік пушчаны ў ход 31 мая 1859 года. Вышыня вежы 96,3 метра (са шпілем); ніжняя частка гадзіннікавага механізму размяшчаецца на вышыні 55 м ад зямлі. Пры дыяметры цыферблата ў 7 метраў і даўжыні стрэлак у 2,7 і 4,2 метра, гадзіннік доўгі час лічыўся самым вялікім у свеце.

Гадзіннікавая вежа Вэстмінстэрскага палаца — адзін з самых вядомых сімвалаў Вялікабрытаніі, які часта выкарыстоўваюцца ў рэкламе, кінастужках і г.д. Афіцыйная назва вежы з 2012 — «Вежа Елізаветы» (англ.: the Elizabeth Tower) у гонар 60-годдзя кіравання каралевы Елізаветы II, да гэтага яе называлі просто Гадзіннікавай вежай. Таксама ў віктарыянскую эпоху журналісты клікалі яе Вежай Св. Стэфана па нефармальнай назве самой Палаты Абшчын (назва пайшла ад сапраўднай маленькай вежы Св. Стэфана, якая ўпрыгожвае сам палац)[5].

Зноскі









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D1%96%D0%B3-%D0%91%D0%B5%D0%BD

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy