Перайсьці да зьместу

Эрбіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Арбіль»)
Эрбіль
Эрбіль
Першыя згадкі: 3 тысячагодзьдзе да н. э.
Краіна: Ірак
Акруга: Курдзкая аўтаномная
Мэр: Наўзад Хадзі
Плошча:
  • 12 000 км²[1]
Вышыня: 385 м н. у. м.
Насельніцтва: 900 000 чал.
Часавы пас: UTC+3
летні час: UTC+4
Тэлефонны код: 66
Паштовы індэкс: 44001
Геаграфічныя каардынаты: 36°11′28″ пн. ш. 44°0′34″ у. д. / 36.19111° пн. ш. 44.00944° у. д. / 36.19111; 44.00944Каардынаты: 36°11′28″ пн. ш. 44°0′34″ у. д. / 36.19111° пн. ш. 44.00944° у. д. / 36.19111; 44.00944
Эрбіль на мапе Іраку
Эрбіль
Эрбіль
Эрбіль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Эрбі́ль (па-арабску: اربيل‎, па-сырыйску: ܐܪܒܝܠ), Хаўле́р (па-цэнтральнакурдзку: ھەولێر) — места у паўночным Іраку, разьмешчанае на заходнім ўзгор’і Курдзкіх гор, паміж рэкамі Вялікі і Малы Заб, сталіца ірацкай правінцыі Эрбіль і сталіца Курдзкай аўтаномнай акругі, з насельніцтвам каля 900 тыс. чалавек.

Эрбіль ёсьць адным з самых старых местаў на сьвеце, існуюць зьвесткі аб тым, што места мае 8000-гадовую гісторыю. У прадмесьцях места знойдзена нават старажытнае паселішча нэандэртальцаў. Самыя старыя дакумэнтальныя зьвесткі адносяць да старажытнага асырыйскага гораду Арабіль ці Арабэль датуюцца 3 тысячагодзьдзем да н. э. Магчыма з гэтых часоў застаўся курган вышынёй 30 м, які знаходзіцца ў цэнтры сучаснага Эрбілю, на якім знаходзяцца руіны старога турэцкага форту. На поўнач ад Эрбілю знаходзяцца Гаўгамэлы, каля якіх Аляксандар Македонскі ў бітве 331 г. да н. э. перамог войска пэрсаў.

З 1974 году Эрбіль — сталіца Курдзкай аўтаномнай акругі. З 2003 году ўжываецца і курдзкая назва гораду Хаўлер, а арабскія надпісы замяняюцца курдзкімі.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy