Перайсьці да зьместу

Сарацыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сарацы́ны альбо Сарацэны — нэгатыўная назва мусульманаў у сярэднявечных заходнеэўрапейскіх крыніцах.

Аміян Марцэлін, рымскі гісторык грэцкага паходжаньня (IV стагодзьдзе), згадваў сарацынаў як адно з арабскіх плямёнаў на паўночным захадзе Арабійскай пустыні. Паступова тэрмін «сарацыны» пачалі ўжываць у заходняй літаратуры для абазначэньня спачатку ўсіх арабаў, потым мусульманаў увогуле, а часам у шырокім сэньсе ўсіх некаталікоў. Тэрмін быў вядомы і на Русі («Моамеда, жреца срачиньского» згадваў каля 1107 году чарнігаўскі ігумен Данііл), ён набыў шырокае распаўсюджаньне ў сувязі з крыжовымі паходамі. З канца XII стагодзьдзя яго этымалёгію зьвязвалі зь іменем курдзкага палкаводца, султана Эгіпту Саладзіна (Салах-ад-Дзіна), які ў 11871192 гадах узначальваў супраціўленьне мусульманскіх дзяржаваў Блізкага Ўсходу крыжакам.

У экзальтаванай сьвядомасьці заходнеэўрапейскага духавенства й рыцарства, якія лічылі каталіцкую Заходнюю Эўропу акружанай адзіным фронтам нехрысьціянскіх дзяржаваў — ад мусульманскай Гішпаніі і Блізкага Ўсходу да Літвы і Русі, так як «сарацынскай» дзяржавай уяўлялася і ВКЛ. Такія аблуды ўмела падтрымліваліся крыжацкай прапагандай для абгрунтаваньня «маральнага права» на агрэсію супраць ВКЛ, асабліва ў канцы XIV стагодзьдзя, калі пасьля разгрому Тахтамыша Цімурам (Тамэрланам) тут знайшла прытулак значная частка татараў. Храніст і паэт, ідэоляг францускага рыцарства Жан Фруасар, апісваючы падрыхтоўку да крыжовага паходу супраць турэцкага султана Баязіда, які скончыўся трагічным паражэньнем хрысьціянскай арміі пад Нікапалем у 1396 годзе, пісаў, што «Баязід і Каліф паслалі да некалькіх сарацынскіх каралёў — у Пэрсію, Мідзію, Татарыю і нават у Літву на мяжы з Прусіяй». Ангельскі храніст канца XIV стагодзьдзя, манах абацтва Сэнт-Олбанс Томас Ўолсінгэм таксама лічыў «караля Літвы» Вітаўта «сарацынскім уладыкам» накшталт султанаў «Бабілёніі», Турцыі і татарскіх ханаў: «Гэты кароль Літвы павярнуўся ў веру хрысьціянскую з нагоды шчасьлівай перамогі, дараванай яму небам, разам з 60 тыс. людзей сваёй сэкты, якія ў знак веры накладаюць на зброю белы плашч і прышываюць на тых шатах крыж чырвонага колеру». У сьвядомасьці Ўолсінгэма вычварна спляліся самыя розныя падзеі: хрышчэньне Літвы ў 1387 годзе, разгром Баязіда Тамэрланам у 1402 годзе і бітва на Ворскле 1399 году. Пасьля Вялікай вайны 1409—1411 гадоў частата сустракаемасьці тэрміну «сарацыны» ў дачыненьні да Літвы рэзка скарачаецца, але яшчэ ў 1420-х гадах, калі Вітаўта абвінавачвалі ў патаемным супрацоўніцтве з асманамі, баварскі храніст Ульрых фон Рыхенталь называў Вітаўта «herczog zu Sarasio».

  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899.
  • Zins H. Polska w oczach anglikow. Warszawa, 1974.
  • Белы А. Пад крыжом Св. Георгiя // Падарожнiк. № 2, 1996.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy