Кома
Кома | |
---|---|
МКХ-10 | R40.2 |
МКХ-9 | 780.01 |
МКБ-9-КМ | 780.01 |
DiseasesDB | 16940 |
MeSH | D003128 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ко́ма (каматозны стан; грэч. Κῶμα — глыбокі сон) — цяжкі паталагічны стан, які развіваецца востра, характарызуецца прагрэсіўным прыгнётам функцый ЦНС са стратай прытомнасці, рэзкім аслабленнем або адсутнасцю рэакцыі на знешнія раздражненні, згасаннем рэфлексаў да поўнага іх знікнення, парушэннем глыбіні і частаты дыхання, змяненнем тонусу сасудаў, частым або запаволеным пульсам, парушэннем тэмпературнай рэгуляцыі. [1]
У вузкім сэнсе паняцце «кома» азначае найбольш значную ступень прыгнёту ЦНС (за якой ідзе ўжо смерць мозгу), характарызуецца не толькі поўнай адсутнасцю свядомасці, але таксама арэфлексіяй і разладамі рэгуляцыі жыццёва важных функцый арганізма.
Развіваецца з прычыны глыбокага тармажэння ў кары галаўнога мозга, распаўсюджаннем яго на падкорку і іншыя аддзелы ЦНС, пры парушэннях кровазвароту, запаленнях (энцэфаліт, менінгіт, малярыя) у галаўным мозгу, траўмах галавы, пры атручэннях, гепатыце, цукровым дыябеце, урэміі.
Зноскі
- ↑ А. М. Петрыкаў. Кома // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 394