Перайсці да зместу

Кома

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кома
МКХ-10 R40.240.2
МКХ-9 780.01780.01
МКБ-9-КМ 780.01
DiseasesDB 16940
MeSH D003128
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ко́ма (каматозны стан; грэч. Κῶμα — глыбокі сон) — цяжкі паталагічны стан, які развіваецца востра, характарызуецца прагрэсіўным прыгнётам функцый ЦНС са стратай прытомнасці, рэзкім аслабленнем або адсутнасцю рэакцыі на знешнія раздражненні, згасаннем рэфлексаў да поўнага іх знікнення, парушэннем глыбіні і частаты дыхання, змяненнем тонусу сасудаў, частым або запаволеным пульсам, парушэннем тэмпературнай рэгуляцыі. [1]

У вузкім сэнсе паняцце «кома» азначае найбольш значную ступень прыгнёту ЦНС (за якой ідзе ўжо смерць мозгу), характарызуецца не толькі поўнай адсутнасцю свядомасці, але таксама арэфлексіяй і разладамі рэгуляцыі жыццёва важных функцый арганізма.

Развіваецца з прычыны глыбокага тармажэння ў кары галаўнога мозга, распаўсюджаннем яго на падкорку і іншыя аддзелы ЦНС, пры парушэннях кровазвароту, запаленнях (энцэфаліт, менінгіт, малярыя) у галаўным мозгу, траўмах галавы, пры атручэннях, гепатыце, цукровым дыябеце, урэміі.

Зноскі

  1. А. М. Петрыкаў. Кома // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 394
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy