Секунда
Секу́нда (лац.: secunda – другая; ад выразу pars minuta secunda – другая малая частка (гадзіны) – у адрозненне ад хвіліны, якая з'яўляецца pars minuta prima – першай малой часткай; абазначэнне: с, s) – адзінка вымярэння часу, якая складае 1/60 частку хвіліны і 1/3600 частку гадзіны.
На пабытовым узроўні секунда ўспрымаецца як вытворная адзінка вымярэння і, як правіла, з'яўляецца найдрабнейшым адрэзкам часу, які можа вымерыць гадзіннік.
У сістэме СІ секунда, наадварот, з'яўляецца асноўнай адзінкай вымярэння часу, і вызначаецца як адрэзак часу, які складаецца з 9 192 631 770 перыядаў выпраменьвання, якое адпавядае пераходу між дзвюма звыштонкімі ўзроўнямі асноўнага стану атамаў цэзію-133 пры адсутнасці ўзбурэння з боку знешніх палёў. Шаблон:Time-stub