Будапешцкі мемарандум
Выгляд
Артыкул трэба цалкам перапісаць. |
Будапешцкі мемарандум | |
---|---|
Тып дагавора | міжнародны |
Дата падпісання | 5 снежня 1994 |
Месца падпісання | Будапешт |
Увайшоў у сілу | з моманту падпісання |
Заканчэнне дзеяння | у 2014 годзе пастаўлена пытанне пра дэнансацыю праз агрэсію Расіі адносна Украіны |
Страціў сілу | у 2014 годзе пастаўлена пытанне пра дэнансацыю праз агрэсію Расіі адносна Украіны |
Падпісалі | Барыс Ельцын, Біл Клінтан, Леанід Кучма, Аляксандр Лукашэнка, Джон Мейджар, Нурсултан Назарбаеў |
Бакі | |
Умовы | наўзамен адмовы ад ядзернага статусу Беларуссю, Казахстанам і Украінай іх суверэнітэт гарантаваны Вялікабрытаніяй, ЗША і Расіяй |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будапешцкі мемарандум — міжнародная дамова гарантыі бяспекі ў сувязі з далучэннем Беларусі, Казахстана і Украіны да міжнароднай Дамовы пра нераспаўсюджанне ядзернай зброі, заключаная 5 снежня 1994 года паміж Беларуссю, Казахстанам, Украінай і краінамі-гарантамі Вялікабрытаніяй, ЗША і Расіяй, наўзамен адмовы ад ядзернай зброі і прыняцця бяз’ядзернага статусу гарантавала Беларусі, Казахстану і Украіне гарантыі суверэнітэту і бяспекі.
Дзяржавы-падпісанты
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь[1][2]
- Вялікабрытанія
- Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША)
- Казахстан
- Расійская Федэрацыя (РФ)
- Украіна
Абавязацельствы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Мемарандума, Вялікабрытанія, ЗША і РФ і абавязаліся:
- паважаць незалежнасць, суверэнітэт і міжнародна прызнаныя дзяржаўныя межы Беларусі, Казахстана і Украіны;
- устрымлівацца ад пагрозы сілай і яе ўжывання супраць тэрытарыяльнай цэласнасці і палітычнай незалежнасці Беларусі, Казахстана і Украіны; ніякая іх зброя ніколі не будзе выкарыстана супраць гэтых краін, акрамя мэт самаабароны або якім іншым чынам паводле Статуту ААН;
- устрымлівацца ад эканамічнага ціску, скіраванага на падпарадкаванне ўласным інтарэсам ажыццяўлення Беларуссю, Казахстанам і Украінай правоў уласцівых іх суверэнітэту.
- дамагацца неадкладных дзеянняў Рады Бяспекі ААН для аказання дапамогі Беларусі, Казахстану і Украіне, калі яны будуць ахвярамі акту агрэсіі або аб’ектам пагрозы агрэсіі з ужываннем ядзернай зброі;
- Не ўжываць ядзерную зброю супраць Беларусі, Казахстана і Украіны, акрамя выпадку іх нападу на краіны гаранты, у тым ліку на падапечныя тэрыторыі, узброеныя сілы і саюзнікаў;
- Праводзіць кансультацыі ў выпадку ўзнікнення сітуацыі, якая закранае пытанні датычныя гэтых абавязацельстваў.
Крызіс
[правіць | правіць зыходнік]- Адна з краін-гарантаў Мемарандума — Расійская Федэрацыя, адкрыта парушыла свае абавязацельствы, 1 сакавіка 2014 года здзейсніла вайсковае ўварванне, акупацыі і анексію суверэннай тэрыторыі Украіны[3][4][5][6][7].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Memorandum of Security Assurances in connection with Accession of the Republic of Belarus to the Treaty on Non-Proliferation of Nuclear Weapons. Budapest, 5 December 1994.
- ↑ Толочко, О. Н. Международные обязательства Республики Беларусь по ядерному разоружению / О. Н. Толочко // Актуальные проблемы правовых, экономических и гуманитарных наук. Материалы V научной конференции профессорско-преподавательского состава, аспирантов и студентов. Минск, 17 апреля 2015 г. В двух частях / ред. кол. С. Ф. Сокол [и др.]. — Минск: «БИП-Институт правоведения». Ч. 1. — 2015. — С. 118—120.
- ↑ Яценюк просит страны Будапештского меморандума гарантировать целостность Украины (руск.)
- ↑ Совет Федерации единодушно проголосовал за введение войск в Украину, позволив Путину действовать «в легитимном поле» (ОНЛАЙН) Архівавана 12 жніўня 2014. (руск.)
- ↑ Совет Федерации одобрил введение войск РФ на Украину (руск.)
- ↑ Совет Федерации проголосовал за ввод Вооруженных сил России на Украину Архівавана 1 сакавіка 2014. (руск.)
- ↑ Совет Федерации проголосовал единогласно о вынесении вопроса о вводе войск РФ в Украину до стабилизации положения Архівавана 5 сакавіка 2014. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тэкст падпісання Мемарандуму беларускім бокам Архівавана 8 жніўня 2016. (бел.) (руск.) (англ.) (фр.)
- Тэкст падпісання Мемарандуму ўкраінскім бокам (руск.)
- Будапештська броня Архівавана 5 сакавіка 2016. (укр.)
- Чи вдосконалять Будапештський Меморандум? Архівавана 28 лютага 2014. (укр.)
- Україна без’ядерна/ядерна (укр.)
- Текст Меморандума Архівавана 1 сакавіка 2014. (руск.)
- Россия подтвердила гарантии безопасности Украины за отказ от ядерного оружия Архівавана 3 сакавіка 2014. (руск.)