Гродзенская губерня
Гродзенская губерня | |||
---|---|---|---|
Гродненская губернія | |||
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | Гродна | ||
Дата ўтварэння | 1801 | ||
Дата скасавання | 1918 | ||
Насельніцтва (1891) | 1 509 728 | ||
Плошча |
|
||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гродзенская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі рэгіянальнага ўзроўню, утвораная ў 1801 годзе, якая існавала да 1921 года. Цэнтрам быў горад Гродна.
Губерня ўваходзіла ў склад Літоўскага (Віленскага) генерал-губернатарства, а таму была складовай часткай Паўночна-Заходняга края Расійскай імперыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле свайго маніфеста ад 30 кастрычніка 1794 г. расійская імператрыца Кацярына ІІ загадала пасля падаўлення паўстання 1794 года галоўнакамандуючаму расійскімі войскамі Мікалаю Рапніну падзяліць акупаваныя землі Вялікага Княства Літоўскага на тры часткі (у складзе 17 паветаў) — Ковенскую, Віленскую і Гродзенскую, і прызначыла Рапніна літоўскім генерал-губернатарам (ці «генерал-губернатарам Літоўскага княства») з рэзідэнцыяй (Вярхоўным Праўленнем) у Гродне[1][2].
Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай 14 снежня 1795 г. захопленыя тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, якія яшчэ з 30 кастрычніка 1794 падпарадкоўваліся літоўскаму генерал-губернатару Рапніну, былі падзелены на Слонімскую (тэрытарыяльна правобраз будучай Гродзенскай губерні) і Віленскую губерні і засталіся пад кіраваннем літоўскага генерал-губернатара[3][4]. Слонімская губерня складалася з 8 паветаў: Слонімскага, Навагрудскага, Гродзенскага, Ваўкавыскага, Брэсцкага, Кобрынскага, Пружанскага і Лідскага.
18 чэрвеня 1796 г. літоўскі генерал-губернатар князь Мікалай Рапнін спланаваў рэарганізацыю падначаленай яму тэрыторыі ў Слонімскае намесніцтва (правобраз будучай Гродзенскай губерні) і Віленскае намесніцтва[5]. Указ імператрыцы Кацярыны ІІ ад 8 жніўня 1796 г. Рапніну загадваў стварыць Віленскае і Слонімскае намесніцтвы, але па прычыне смерці імператрыцы яны не былі створаны[6].
Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ Паўла I паводле ўказа ад 12 снежня 1796 г. Віленская і Слонімская губерні аб’ядноўваліся ў адну — Літоўскую губерню (1796—1801) з цэнтрам у Вільні. Літоўская губерня ўваходзіла ў склад Літоўскага генерал-губернатарства (з адной Літоўскай губерняй)[7].
Расійскі імператар (1801—1825) Аляксандр I сваім указам ад 9 (21) верасня 1801 г. падзяліў Літоўскую губерню на дзве — Літоўска-Віленскую губерню (1801—1840) і Літоўска-Гродзенскую губерні (1801—1840), якія ўвайшлі ў склад Літоўскага ваеннага губернатарства (1801—1830) з цэнтрам у Вільні[8].
18 ліпеня 1840 г. расійскі імператар Мікалай I загадаў Сенату перайменаваць Літоўска-Віленскую губерню ў Віленскую губерню (1840—1917), а Літоўска-Гродзенскую губерню ў Гродзенскую губерню[9].
Паводле ўказу ад 18 снежня 1842 г. у склад Гродзенскай губерні была ўключана Беластоцкая вобласць (1808—1842)[10], якая складалася з чатырох паветаў (Беластоцкі, Сакольскі, Бельскі і Драгічынскі, прычым апошні злучаны быў з Бельскім у адзін павет). Тым жа ўказам Лідскі павет Гродзенскай губерні быў уключаны ў склад Віленскай губерні, а Навагрудскі — у склад Мінскай губерні. Такім чынам Гродзенская губерня пачала складацца з 9 паветаў. Такі склад Гродзенскай губерні пратрываў да скасавання губерні ў 1917 г.
-
Паведамленне 14 жніўня 1802 г. Літоўскага ваеннага губернатара Сенату Аб перадачы Ашмянскага павета да Гродзенскай губерні[11]. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 27, №20369.
-
Указ Сената 11 сакавіка 1809 г. Аб правядзенні дваранскіх выбараў у губернях, вернутых ад Польшчы, паводле ўказаў 5 сакавіка 1805 г. і 11 кастрычніка 1807 г. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 30, №23534.
-
Імператарскі ўказ Сенату аб базыліянскім духоўным ордэне і вучылішчах, ім трыманых. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №24366 (фрагмент), 1810 г.
-
Указ Сената аб заснаванні ў Гродзенскай губерні асаблівых судоў для размежавання зямель. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №25665 (пачатак), 1811 г.
-
Указ Сената аб заснаванні ў Гродзенскай губерні асаблівых судоў для размежавання зямель. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №25665 (заканчэнне), 1811 г.
-
Меркаванне Дзяржаўнага Савета 18 снежня 1811 г. Аб распаўсюджанні палажэння пра размежаванне Віленскай губерні і на Мінскую губерню. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 32, №25005.
-
Cтаронка з артыкула Адама Ганорыя Кіркора «Этнографический взгляд на Виленскую губернию» (1858 г.)
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай беларуская частка Гродзенскай губерні абвяшчалася часткай БНР. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Гродзенская губерня ўвайшла ў Беларускую ССР, а 27 лютага 1919 года было аформлена стварэнне ЛітБел ССР.
Пасля польска-савецкай вайны, паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) тэрыторыя ў складзе Польшчы. Гродзенская губерня скасавана, яе Беластоцкі, Бельскі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Саколкаўскі паветы ўвайшлі ў Беластоцкае ваяводства, Брэсцкі, Кобрынскі, Пружанскі паветы — у Палескае ваяводства, а Слонімскі павет — у Навагрудскае ваяводства (Польшча).
Карты
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Антон Станіслававіч Вайніловіч
- Янка Геніюш
- Іван Лук’янавіч Саланевіч
- Лук’ян Міхайлавіч Саланевіч
- Уладзіслаў Чарняўскі
- Яўген Хлябцэвіч
- Уладзімір Парфір’евіч Юзьвюк
Зноскі
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17264; Анішчанка, Я. К. Інкарпарацыя… С. 371.
- ↑ Паралельна Мікалай Рапнін быў ліфляндскім і эстляндскім генерал-губернатарам, а цалкам князь афіцыйна менаваўся як «Яе Імператарскай Вялікасці, Самаўладцы Усерасійскай генерал-аншэф, Галоўнакамандуючы войскамі, ахапіўшымі Вялікае Княства Літоўскае, сенатар, ліфляндскі, эстляндскі і літоўскі генерал-губернатар, Яе Вялікасці генерал-ад’ютант, палкоў лейб-гвардыі Ізмайлаўскага падпалкоўнік, Таўрычаскага грэнадзерскага шэф, і ордэнаў расійскіх Св. Апостала Андрэя Першакліканага, Аляксандра Неўскага, ваеннага Св. Вялікапакутніка і пабеданосца Георгія і Св. Роўнаапостальнага князя Уладзіміра першых ступеняў, каралеўскага польскага Белага Арла і вялікакняскага Галсцінскага Св. Ганны кавалер». Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17264.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17417.
- ↑ У 1795—1796 гг. літоўскі генерал-губернатар князь Рапнін ва ўказах Кацярыны ІІ (а пасля і Паўла І) менаваўся часам як віленскі і слонімскі генерал-губернатар. Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17430, 17494, 17519.
- ↑ Анішчанка, Я. К. Інкарпарацыя… С. 383.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17494, 17525.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 24, № 17634.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 26, № 20004.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, № 13678; История Литовской ССР… С. 176; Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 997.
- ↑ Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 17, аддзял. 2, № 16347.
- ↑ Ашмянскі павет у канечным выніку не быў уключаны ў склад Літоўска-Гродзенскай губерні.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анішчанка, Я. К. Інкарпарацыя: Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2003. — 470 с.
- Арсеньев, К. Статистические очерки России / К. Арсеньев. — Санкт-Петербург : Тип. Импер. академии наук, 1848. — 503 с.
- Большакова, О. В. Российская империя: система управления. Современная зарубежная историография: аналитический обзор / О. В. Большакова ; Центр социал. науч.-информ. исслед. Отд. отеч. и зарубеж. истории; Отв. ред. В. М. Шевырин. — М., 2003. — 92 с. [1](недаступная спасылка)
- Ганчарук, І. Палітыка царызму ў адносінах да каталіцкай царквы (1772—1830) / І. Ганчарук // Беларус. гіст. часоп. — 2002. — № 1. — С. 39—46.
- Гісторыя Беларусі. Курс лекцый : у 2 ч. / П. І. Брыгадзін, У. Ф. Ладысеў, П. І. Зялінскі [і інш.]. — Мінск : РІВШ БДУ, 2002. — Ч. 2 : XIX—XX стагоддзі. — 656 с.
- Гісторыя Беларусі: Падруч. у 2 ч. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш.; Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. — Мн.: Выш. шк., 2003. — Ч. 1. Ад старажытных часоў — па люты 1917 г. — 416 с.
- Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 4 : Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII—пачатак XX ст.) / М. Біч [і інш.]. — 2005. — 519 с.
- Гродзенская губерня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Долбилов, М. Д. Русский край, чужая вера: Этноконфессиональная политика империи в Литве и Белоруссии при Александре II / М. Д. Долбилов. — М. : Новое литературное обозрение, 2010. — 1000 с.
- Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
- Зайончковский, П. А. Правительственный аппарат самодержавной России в XIX в. / П. А. Зайончковский. — М. : Мысль, 1978. — 288 с.
- Западные окраины Российской империи / Л. А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — М. : Новое литературное обозрение, 2006. — 608 с.
- История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс : Мокслас, 1978. — 676 с.
- История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с.
- Казлоў, Л. Р. Беларусь на сямі рубяжах / Л. Р. Казлоў, А. К. Цітоў. — Мінск : Беларусь, 1993. — 71 с.
- Каппелер, А. Россия — многонациональная империя: Возникновение. История. Распад / А. Каппелер; пер. с нем. С. Червонная. — М. : Традиция, 2000. — 344 с. — ISBN 5-89493-009-Х
- Кісялёў, Г. В. Віленскае генерал-губернатарства / Г. В. Мальдзіс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мн., 1994. — Т. 2. — С. 272—273.
- Киселев, А. А. Конфессиональные аспекты кадровой политики российских властей в полицейских учреждениях МВД белорусских губерний во второй половине XIX — начале XX вв. // Западнорус [Электронны рэсурс]
- Киселев, А. А. Система управления и чиновничество белорусских губерний в конце XVIII — первой половине XIX в. / А. А. Киселев. — Минск : ВА РБ, 2007. — 172 с.
- Корнилов, И. Русское дело в Северо-Западном крае. Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в муравьевскую эпоху / И. Корнилов. — Санкт-Петербург : Тип. А. Лопухина, 1901. — 420 с.
- Липранди, А. П. «Отторженная возвратих»: Падение Польши и воссоединение Западно-Русского края / А. П. Липранди (А. Волынец). — СПб : Калашниковск. тип. А. Л. Трунова, 1893. — 80 с.
- Литвинов, М. М. Литовская область, Полесье и страна к югу от Полесья : Записки офицеров старш. курса Николаев. акад. Ген. штаба, сост. по лекциям адъюнкт-проф. М. Литвинова в 1883—83 г. / М. М. Литвинов. — СПб : Общественная польза, 1883. — 16 с.
- Луговцова, С. Л. Политика российского самодержавия по отношению к дворянству Белоруссии в конце XVIII — первой половине XIX вв. / С. Л. Луговцова. — Минск : БГПУ, 1997. — 79 с.
- Лысенко, Л. М. Губернаторы и генерал-губернаторы Российской империи (XVIII — начало XX века) / Л. М. Лысенко. — М. : МПГУ, 2001. — 2-е изд. — 358 с.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния / сост. А. Корева. — Санкт-Петербург : Тип. И. Огризко, 1861. — 804 с.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба. Гродненская губерния / сост. П. Бобровский. — СПб. : Тип. И. Огризко, 1863. — Ч. 1. — 820 с.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба. Гродненская губерния / сост. П. Бобровский. — СПб. : Тип. И. Огризко, 1863. — Ч. 2. — 1074 с.
- Петров, Н. И. Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края / Н. И. Петров. — СПб. : Тип. Тов. «Общественная польза», 1890. — 585 с. [2]
- Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.
- Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг.: материалы и документы / гл. ред. : С. Кеневич. — М. : Наука, 1964. — 707 с.
- Реклю, Э. Россия европейская и азиатская : в 2 т. / Э. Реклю. — Т. 1. Европейская Россия. До Урала. — СПб. : А. Ильин, 1883. — 700 с.
- Столпянский, Н. П. Девять губерний Западно-Русского края в топографическом, геогностическом, статистическом, экономическом, этнографическом и историческом отношениях : (С карт. девяти губерний края) / Н. П. Столпянский. — СПб : тип. Гогенфельдена и К°, 1866. — 200 с.
- Эркерт, Р. Ф. Взгляд на историю и этнографию западных губерний России : (с атласом) / [соч.] Полк. Р. Ф. Эркерта. — Санкт-Петербург : тип. Дома призрения малолет. бедных, 1864. — 72 с.
- Швед, В. В. Губернскі Гродна: Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII — пачатак ХХ ст.) — Гродна, 2002. — 193 с.
- Lachnicki, I.E. Statystyka gubernii Litewsko-Grodzienskiey(недаступная спасылка) / I.E. Lachnicki. — Wilno : Druk. Józefa Zawadzkiego, 1817. — 88 s.
- Rodkiewicz, W. Russian Nationality Policy in the Western Provinces of the Empire (1863—1905) / W. Rodkiewicz. — Lublin: Scientific Society of Lublin, 1998. — 257 s.
- Rouba, N. Przewodnik po Litwie i Białejrusi Архівавана 3 чэрвеня 2014. / N. Rouba. — Wilno : Wydawnictwo «Kurjera Litewkiego», 1908. — 2-e wyd. — 215 s. [3]
- Staliunas, D. Making Russians. Meaning and Practice of Russification in Lithuania and Belarus after 1863 / D. Staliunas. — Amsterdam—New York : Rodopi, 2007. — 465 s.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гродзенская губерня
- Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Первое // Руниверс
- Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Второе // Руниверс
- Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Третье // Руниверс