Дрожджы
Поліфілетычная група грыбоў | |||||
---|---|---|---|---|---|
Назва | |||||
Дрожджы | |||||
Статус назвы | |||||
не вызначаны | |||||
Бацькоўскі таксон | |||||
Царства Грыбы (Fungi ці Mycota) | |||||
Прадстаўнікі | |||||
|
|||||
|
Дрожджы — група аднаклетачных мікраскапічных грыбоў, у якіх адсутнічае сапраўдны міцэлій.
Вядома каля 500 відаў, што належаць да 3 класаў — аскаміцэты, базідыяльныя грыбы і недасканалыя грыбы (дэйтэраміцэты). Пашыраны ў глебе, прадуктах, у раслін, жывёл і чалавека.
Клеткі дражджэй шарападобнай, авальнай або цыліндрычнай формы, бясколерныя ці пігментаваныя, нерухомыя, даўжынёю 5—10 мкм і больш. Размнажаюцца пераважна пачкаваннем, некаторыя віды — дзяленнем.
Дрожджы ўдзельнічаюць у кругавароце рэчываў у глебе, фарміраванні яе структуры і ўрадлівасці. Многія выклікаюць спіртавое браджэнне. Багатыя бялком, вітамінамі групы B.
Выкарыстоўваюцца ў вінаробстве, піваварэнні, хлебапячэнні, сельскай гаспадарцы (кармавыя дрожджы); піўныя дрожджы — у медыцыне пры гіпавітамінозе B1, парушэннях абмену рэчываў, фурункулёзе і інш. Патагенныя формы дражджэй выклікаюць хваробы чалавека і жывёл — бластамікозы, кандыдамікозы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Красільнікаў А. Дрожджы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).