Перайсці да зместу
Калумбан
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калумбан
Св. Калумбан на вітражы абацтва Бобіа
Св. Калумбан на вітражы абацтва Бобіа
Род дзейнасці манах, місіянер, пісьменнік
Дата нараджэння каля 543[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 615[1][2]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Кельцкая царква[3][4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Калумбан (лац.: Columbanus; каля 543[1][2], Ленстэр, Каралеўства Мідэ[d][1]23 лістапада 615[1][2], Бобіа[d], Лангабардскае каралеўства[d][1]) — ірландскі манах, асветнік, прапаведнік-місіянер у краінах Заходняй Еўропы.
Нарадзіўся і вырас у Ірландыі. Паступіў у манастыр у Бангары ў той час, калі ірландскія манастыры былі цэнтрамі культуры. Праз некалькі гадоў ён набыў вопыт, каб самому прапаведаваць Евангелле, спачатку ў Брытаніі, а затым — у Галіі. З групай манахаў у 591 г. пакінуў Ірландыю (тагачасны цэнтр распаўсюджвання хрысціянства і царкоўнай адукаванасці на Захадзе) і адправіўся на кантынент. Заснаваў там шэраг манастыроў: у Бургундыі, Нейстрыі, Аўстразіі і Лангабардскім каралеўстве. Толькі ў Паўночнай Францыі ім былі заснаваны чатыры манастыры. З-за канфлікту з каралевай Брунгільдай быў выгнаны з Нанта і апынуўся ў Германіі, дзе вёў прапаведніцкую дзейнасць. У 612 (ці 614) г. Калумбан заснаваў у Паўночнай Італіі адзін з самых знакамітых манастыроў — манастыр Бобіа, пераўтвораны пасля ў буйны навуковы цэнтр. Там ён і быў пахаваны.
Разам з вучнямі Галам і Сігібертам Калумбан вёў асветніцкую дзейнасць, якая спрыяла захаванню антычных традыцый і станаўленню духоўных і свецкіх школ. Ён напісаў манаскія статуты, кнігу пакаянняў, пропаведзі, каментарыі да псалмоў, шэраг вершаў і пасланняў.
Існуе паданне, якое сцвярджае, што святы Калумбан спрабаваў прапаведаваць славянам, але пачынанне гэта не мела поспеху.
Папа Ян Павел II афіцыйна ўхваліў Святога Калумбана як заступніка матацыклістаў. Таксама з малітвамі да Святога Калумбана звяртаюцца ў выпадку паводак.
1. а б в г д е ё ж Saint Columban // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
2. а б в г Mirabile: Digital Archives for Medieval CultureSISMEL – Edizioni del Galluzzo. Праверана 31 мая 2021.
3. англіканства
4. пратэстанцтва — 1517.
• Columbanus. Studies on the Latin writings. Ed. by M. Lapidge. Woodbridge, 1997 (= Studies in Celtic history, 17). ISBN 9780851156675.
pFad - Phonifier reborn
Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.
Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.
Alternative Proxies:
Alternative Proxy
pFad Proxy
pFad v3 Proxy
pFad v4 Proxy