Карал
Выгляд
Кара́л уяўляе сабой матэрыял шкілета калоніі каралавых паліпаў («біягерм»). Вялікія навалы каралаў фармуюць каралавыя рыфы і каралавыя астравы.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]У прыродзе вядома звыш 2500 разнавіднасцяў каралаў, у палітры якіх адрозніваюць да 350 каляровых адценняў. Каралы выкарыстоўваецца як сыравіна для атрымання вапны, некаторыя віды — для выраба ювелірных упрыгожванняў. У апошнім выпадку асабліва шануюцца чорны (акабар), белы і серабрыста-перламутравы «скура анёла», і самы папулярны чырвоны і ружовы высакародныя каралы.
Як і ў выпадку з жэмчугам, высокі кошт натуральных каралаў прыводзіць да вялікай колькасці падробак.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карал