Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 1 красавіка — 25 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 17 |
Гарады | 15 |
Стадыёны | 17 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Арсенал (Дзяржынск) (2-і раз) |
Другое месца | Дняпро (Магілёў) |
Трэцяе месца | Віцебск |
Статыстыка чэмпіянату | |
Бамбардзір(ы) | Юрый Клачкоў (Дняпро) (22 мячы) |
← 2022 2024 → |
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 (33-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2023 года.
Лідарства ў табліцы хутка захапіў дзяржынскі «Арсенал», які здабыў перамогі ў першых дзесяці турах і ў далейшым захаваў першы радок да канца турніру. Некаторы час канкурэнцыю яму складаў гомельскі «Лакаматыў», аднак у верасні 2023 года АБФФ патлумачыла, што клуб не зможа прэтэндаваць на выхад у Вышэйшую лігу[1]. Пасля гэтага чыгуначнікаў у табліцы перагналі магілёўскі «Дняпро» і «Віцебск», якія згубілі шмат ачкоў у пачатку турніру. Змагаючыся за другі радок, яны ў выніку набралі роўную колькасць ачкоў, аднак па дадатковых паказчыках (перавага ў асабістых сустрэчах) другім стаў «Дняпро», які такім чынам выйшаў у Вышэйшую лігу. «Віцебск» пасля перамогі ў пераходных матчах над «Энергетыкам-БДУ» (0:0, 1:0) таксама здабыў павышэнне.
Склад удзельнікаў
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2022 у Вышэйшую лігу выйшлі наваполацкі «Нафтан», «Смаргонь» і рагачоўскі «Макслайн», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзілі дзяржынскі «Арсенал», «Віцебск» і магілёўскі «Дняпро». З Першай лігі ў Другую не выбываў ніхто, а з Другой лігі ў Першую планавалася павышэнне трох каманд (з першых васьмі месцаў), каб павялічыць склад лігі з 13 каманд да 16.
28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ «Макслайну» было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады[2]. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы[3]. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым[4]. 10 студзеня 2023 года на паседжанні савета фундатараў і спонсараў «Макслайна» было вырашана, што клуб у сезоне 2023 прыме ўдзел у Першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[5]. 2 сакавіка 2023 года «Макслайн» афіцыйна абвясціў, што пераязджае ў Віцебск[6].
Сярод першых васьмі клубаў Другой лігі па выніках сезона 2022 у лістападзе 2022 года было праведзена апытанне, згодна з якім павысіцца былі гатовыя чатыры: «Ніва» з Доўбізна (1-е месца), мінскія «Крумкачы» (2-е месца), мар’інагорская «Вікторыя» (4-е месца) і «Жодзіна-Паўднёвае» (5-е месца)[7]. 6 студзеня 2023 года па выніках нарады клубаў Першай лігі ў АБФФ было вызначана, што да ліцэнзавання будуць дапушчаны 18 клубаў[8]. Клубы пагадзіліся пашырыць лігу да 18 удзельнікаў, пры гэтым у выпадку адмовы некаторых каманд яна магла вярнуцца да схемы з 16 удзельнікамі, таксама ў якасці запасных варыянтаў разглядалася запрашэнне ахвочых клубаў, якія саступілі ў 1/8 фіналу Другой лігі — гомельскага «Паперпрама» і віцебскага «Вялеса-2020».
13 студзеня «Крумкачы» адмовіліся ад праходжання ліцэнзавання і ўдзелу ў Першай лізе[9], 27 студзеня тое ж зрабіла «Вікторыя»[10]. 16 лютага «Паперпрам» быў дапушчаны да ліцэнзавання замест клубаў, якія адмовіліся[11]. «Вялес-2020» жа ў выніку не пайшоў у Першую лігу, такім чынам атрымалася 17 патэнцыйных удзельнікаў. 10 сакавіка па выніках паседжання камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ усе яны атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у Першай лізе ў сезоне 2023[12].
6 сакавіка 2023 года была зацверджана схема ратацыі: з Першай лігі ў Вышэйшую наўпрост выходзяць дзве найлепшыя каманды, а трэцяя каманда Першай лігі гуляе пераходныя матчы з 14-й камандай Вышэйшай лігі; з Вышэйшай лігі наўпрост выбывае ў першую апошняя 15-я каманда. Выбывае з Першай лігі апошняя каманда, а з Другой лігі ў Першую павышаюцца тры клубы[13]. Такім чынам, у сезоне 2024 планаваўся ўдзел 18 каманд у Першай лізе.
16 сакавіка 2023 года адбылася жараб’ёўка Першай лігі[14].
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам
[правіць | правіць зыходнік]Клубы, якія папоўнілі Першую лігу
[правіць | правіць зыходнік]- «Арсенал» (Дзяржынск) (14-е месца ў Вышэйшай лізе 2022, паражэнне ў пераходных матчах)
- «Віцебск» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2022)
- «Дняпро» (Магілёў) (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2022)
- «Ніва» (Доўбізна) (1-е месца ў Другой лізе 2022)
- «Жодзіна-Паўднёвае» (5-е месца ў Другой лізе 2022)
- «Паперпрам» (Гомель) (удзельнік 1/8 фіналу Другой лігі 2022, атрыманне месца ў Першай лізе замест клубаў, якія адмовіліся)
Клубы, якія пакінулі Першую лігу
[правіць | правіць зыходнік]- «Нафтан» (Наваполацк) (1-е месца ў Першай лізе 2022, выхад у Вышэйшую лігу)
- «Смаргонь» (2-е месца ў Першай лізе 2022, выхад у Вышэйшую лігу)
Іншыя змены
[правіць | правіць зыходнік]Клубы-ўдзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Клуб | Горад | Месца ў сезоне 2022 | Стадыён | Умяшчальнасць |
---|---|---|---|---|
Арсенал | Дзяржынск | 14 у Вышэйшай лізе | «Гарадзея», Гарадзея | 1625 |
Астравец | Астравец | 5 | Гарадскі | 1006 |
Асіповічы | Асіповічы | 12 | «Юнацтва» | 1300 |
Баранавічы | Баранавічы | 13 | «Лакаматыў» | 3750 |
Віцебск | Віцебск | 15 у Вышэйшай лізе | ЦСК «Віцебскі» | 8144 |
Дняпро | Магілёў | 16 у Вышэйшай лізе | «Спартак» | 7350 |
Жодзіна-Паўднёвае | Жодзіна | 5 у Другой лізе | «Тарпеда» (штучнае поле) | |
Лакаматыў | Гомель | 6 | СДЮШАР-8 | 1500 |
Ліда | Ліда | 10 | «Старт» «Юнацтва» |
2960 2965 |
Макслайн | Віцебск | 4 | ЦСК «Віцебскі» (штучнае поле) | |
Маладзечна | Маладзечна | 8 | Гарадскі | 4800 |
Ніва | Доўбізна | 1 у Другой лізе | «Агра-Ніва» | 1000 |
Орша | Орша | 9 | Гарадскі | 2582 |
Паперпрам | Гомель | 9-16 у Другой лізе | «Лакаматыў» | 1500 |
Слонім-2017 | Слонім | 11 | «Юнацтва» | 2220 |
Хваля | Пінск | 7 | «Хваля» | 3136 |
Шахцёр | Петрыкаў | 3 | «Прыпяць» | 800 |
Турнірная табліца
[правіць | правіць зыходнік]М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | ± | А | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Арсенал (Дзяржынск) | 32 | 26 | 3 | 3 | 86 − 30 | +56 | 81 | Выхад у Вышэйшую лігу |
2 | Дняпро (Магілёў) | 32 | 22 | 7 | 3 | 75 − 24 | +51 | 73 | |
3 | Віцебск | 32 | 23 | 4 | 5 | 68 − 22 | +46 | 73 | Пераходныя матчы |
4 | Лакаматыў (Гомель) | 32 | 19 | 5 | 8 | 55 − 40 | +15 | 62 | |
5 | Макслайн (Віцебск) | 32 | 19 | 4 | 9 | 84 − 52 | +32 | 61 | |
6 | Баранавічы | 32 | 14 | 6 | 12 | 46 − 49 | −3 | 48 | |
7 | Жодзіна-Паўднёвае | 32 | 13 | 7 | 12 | 62 − 52 | +10 | 46 | |
8 | Хваля (Пінск) | 32 | 12 | 7 | 13 | 41 − 49 | −8 | 43 | |
9 | Ніва (Доўбізна) | 32 | 12 | 5 | 15 | 53 − 66 | −13 | 41 | |
10 | Ліда | 32 | 12 | 5 | 15 | 44 − 48 | −4 | 41 | |
11 | Маладзечна | 32 | 11 | 8 | 13 | 51 − 56 | −5 | 41 | |
12 | Астравец | 32 | 10 | 9 | 13 | 54 − 62 | −8 | 39 | |
13 | Паперпрам (Гомель) | 32 | 10 | 8 | 14 | 45 − 62 | −17 | 38 | |
14 | Орша | 32 | 8 | 7 | 17 | 50 − 62 | −12 | 31 | |
15 | Слонім-2017 | 32 | 5 | 7 | 20 | 26 − 63 | −37 | 22 | |
16 | Шахцёр (Петрыкаў) | 32 | 6 | 4 | 22 | 33 − 72 | −39 | 22 | |
17 | Асіповічы | 32 | 1 | 2 | 29 | 21 − 85 | −64 | 5 | Вылет у Другую лігу |
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Вынікі матчаў
[правіць | правіць зыходнік]Дома / На выездзе1 | АРС | АСІ | АСТ | БАР | ВІЦ | ДМГ | ЖПД | ЛГМ | ЛІД | МАК | МАЛ | НДБ | ОРШ | ПАП | СЛО | ХВА | ШАП |
Арсенал | 4:0 | 4:0 | 3:0 | 4:0 | 2:0 | 3:2 | 0:1 | 7:2 | 1:4 | 6:0 | 4:1 | 4:3 | 1:0 | 1:1 | 1:0 | 5:1 | |
Асіповічы | 0:2 | 1:3 | 1:3 | 0:4 | 2:8 | 2:3 | 0:2 | 0:3 | 1:2 | 0:1 | 1:4 | 1:3 | 0:1 | 0:0 | 0:2 | 0:1 | |
Астравец | 2:4 | 2:4 | 0:1 | 1:2 | 0:0 | 0:3 | 0:2 | 1:0 | 2:5 | 1:1 | 1:1 | 4:4 | 2:1 | 1:0 | 1:4 | 3:1 | |
Баранавічы | 2:2 | 2:0 | 1:1 | 0:4 | 0:4 | 1:1 | 1:1 | 4:2 | 2:3 | 2:0 | 0:2 | 3:2 | 2:1 | 2:1 | 3:1 | 2:0 | |
Віцебск | 0:1 | 5:1 | 3:0 | 0:1 | 0:1 | 0:0 | 2:0 | 0:0 | 1:0 | 3:0 | 3:0 | 3:2 | 2:1 | 4:1 | 3:0 | 2:1 | |
Дняпро Магілёў | 2:0 | 1:0 | 2:2 | 1:0 | 0:0 | 0:1 | 1:1 | 2:1 | 2:1 | 3:0 | 2:1 | 3:1 | 5:0 | 3:1 | 3:0 | 6:1 | |
Жодзіна-Паўднёвае | 0:2 | 2:0 | 3:3 | 2:2 | 1:2 | 0:4 | 2:3 | 1:2 | 4:1 | 5:1 | 4:1 | 1:1 | 2:3 | 1:0 | 0:0 | 3:0 | |
Лакаматыў | 1:3 | 2:0 | 2:1 | 3:1 | 2:0 | 0:3 | 2:1 | 3:0 | 4:1 | 2:2 | 3:4 | 1:2 | 4:0 | 1:0 | 1:0 | 2:0 | |
Ліда | 1:2 | 4:1 | 4:0 | 0:1 | 1:2 | 0:3 | 1:2 | 0:0 | 3:2 | 0:3 | 0:1 | 0:0 | 4:1 | 2:2 | 1:1 | 3:1 | |
Макслайн | 2:2 | 2:1 | 3:1 | 5:0 | 0:4 | 5:2 | 2:2 | 4:0 | 1:0 | 4:2 | 6:3 | 0:2 | 2:0 | 5:1 | 1:1 | 0:2 | |
Маладзечна | 1:3 | 3:0 | 1:2 | 2:1 | 0:0 | 0:0 | 5:1 | 5:0 | 2:3 | 2:3 | 1:2 | 1:3 | 4:0 | 1:0 | 2:1 | 2:1 | |
Ніва | 0:3 | 3:1 | 1:1 | 4:3 | 1:2 | 3:4 | 1:2 | 1:1 | 1:2 | 0:5 | 1:1 | 3:1 | 0:4 | 1:0 | 5:2 | 1:3 | |
Орша | 1:2 | 3:0 | 0:1 | 1:0 | 2:3 | 1:1 | 2:5 | 0:3 | 0:3 | 2:1 | 1:2 | 1:1 | 2:2 | 1:2 | 0:1 | 3:2 | |
Паперпрам | 1:2 | 3:1 | 0:7 | 0:2 | 0:1 | 1:1 | 3:2 | 0:2 | 2:0 | 2:2 | 2:0 | 3:2 | 2:2 | 3:3 | 0:0 | 2:1 | |
Слонім-2017 | 1:5 | 4:1 | 0:5 | 0:3 | 0:3 | 0:5 | 2:0 | 1:2 | 0:1 | 0:5 | 1:1 | 0:1 | 2:1 | 2:2 | 0:0 | 0:1 | |
Хваля Пінск | 1:2 | 2:1 | 2:2 | 1:0 | 0:4 | 0:2 | 2:1 | 4:2 | 2:0 | 2:4 | 2:2 | 1:0 | 3:2 | 1:4 | 1:0 | 3:0 | |
Шахцёр | 0:1 | 1:1 | 2:4 | 1:1 | 1:6 | 0:1 | 1:5 | 1:2 | 0:1 | 1:3 | 3:3 | 1:3 | 2:1 | 1:1 | 0:1 | 2:1 |
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 25 лістапада 2023
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.
Пераходныя матчы
[правіць | правіць зыходнік]Па выніках сезона «Віцебск» атрымаў права на пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць мінскага «Энергетыка-БДУ» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Віцебск» атрымаў перамогу і месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.
Першы матч
[правіць | правіць зыходнік]6 снежня 2023 14:00 |
Энергетык-БДУ (Мінск) | 0:0 | Віцебск | Стадыён: РЦАР-БДУ, Мінск Гледачоў: 243 Суддзя: Дзмітрый Дзмітрыеў (Фаніпаль) |
---|---|---|---|---|
football.by |
Матч у адказ
[правіць | правіць зыходнік]9 снежня 2023 15:00 |
Віцебск | 1:0 | Энергетык-БДУ (Мінск) | Стадыён: Футбольны манеж, Віцебск Гледачоў: 300 Суддзя: Сяргей Сцяцурын (Брэст) |
---|---|---|---|---|
Р. Цевераў 7' (пен.) | football.by |
Статыстыка ігракоў
[правіць | правіць зыходнік]Бамбардзіры
[правіць | правіць зыходнік]№ | Ігрок | Клуб | Галы |
---|---|---|---|
1 | Юрый Клачкоў | Дняпро | 22 |
2 | Іван Грудзько | Макслайн | 20 |
3 | Карэн Варданян | Віцебск | 16 |
4 | Уладзіслаў Фядосаў | Орша | 15 |
5 | Марат Калінчанка | Жодзіна-Паўднёвае | 14 |
6 | Мацвей Герасімаў | Арсенал | 13 |
6 | Андрэй Леўкавец | Арсенал | 13 |
6 | Дзмітрый Федарцоў | Ніва | 13 |
9 | Аляксандр Буцько | Лакаматыў | 12 |
9 | Дзмітрый Галуза | Баранавічы | 12 |
9 | Станіслаў Стэфановіч | Шахцёр | 12 |
Крыніца: [15]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гомельский "Локомотив" точно не выступит в следующем сезоне высшей лиги (руск.). football.by (11 верасня 2023). Праверана 1 снежня 2023.
- ↑ "Макслайн" не может играть в высшей лиге в сезоне-2023. Зачем было проводить "стыки"? (руск.). football.by (28 лістапада 2022). Праверана 27 лютага 2023.
- ↑ АБФФ о "Макслайне": "Данный клуб полностью не соответствует требованиям, предъявляемым к клубам высшей лиги" (руск.). football.by (30 лістапада 2022). Праверана 27 лютага 2023.
- ↑ "Макслайн" VS арбитраж — 0:1. Хроника борьбы Рогачева за элитную прописку (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 27 лютага 2023.
- ↑ "Макслайн" остается в первой лиге и переезжает в другой город (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 27 лютага 2023.
- ↑ Теперь официально. "Макслайн" сменил Рогачев на Витебск (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
- ↑ "Нива", "Крумкачы", "Виктория" и "Жодино-Южное" хотят идти в первую лигу (руск.). football.by (18 лістапада 2022). Праверана 13 студзеня 2023.
- ↑ В лицензировании для участия в первой лиге в сезоне примут участие 18 клубов (руск.). football.by (6 студзеня 2023). Праверана 13 студзеня 2023.
- ↑ "Крумкачы" отказались от прохождения лицензирования для первой лиги (руск.). football.by (13 студзеня 2023). Праверана 13 студзеня 2023.
- ↑ Футбол. "Виктория" из Марьиной Горки останется во второй лиге. Власти города не нашли финансов для участия в Д2 (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (27 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2023. Праверана 27 студзеня 2023.
- ↑ "Бумпром" допущен к лицензированию для участников первой лиги (руск.). football.by (16 лютага 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
- ↑ Футбол. "Нива", "Жодино-Южное", "Макслайн", "Бумпром" и еще 13 клубов получили лицензии первой лиги (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2023. Праверана 25 сакавіка 2023.
- ↑ БФФ утвердила механизм ротации на 2023 год между высшей и первой, а также между первой и второй лигами (руск.). football.by (6 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
- ↑ Впервые 17. Прошла жеребьевка первой лиги (+ полный календарь) (руск.). football.by (6 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2023.
- ↑ 33-й чемпионат Беларуси. Первая лига 2023. Бомбардиры и ассистенты (руск.). football.by. Праверана 1 снежня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Профіль на сайце football.by (руск.)