ФК Дняпро Магілёў
Дняпро Магілёў | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | ДУ «Футбольны клуб „Дняпро-Магілёў“» | |||
Заснаваны | 1960 | |||
Горад | Магілёў, Беларусь | |||
Стадыён |
«Спартак» Умяшчальнасць: 7350 |
|||
Старшыня | Сяргей Капытаў | |||
Галоўны трэнер | Алег Радушка | |||
Чэмпіянат | Вышэйшая ліга | |||
2023 | ▲ 2 месца ў Першай лізе | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Дняпро» — беларускі футбольны клуб з горада Магілёва, заснаваны ў 1960 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У савецкі час гуляў у заходняй зоне Другой лігі чэмпіянату СССР, найвышэйшае дасягненне — выхад у Першую лігу (1982, у Першай лізе выступаў у 1983 годзе).
Па выніках сезона 2018 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе. Аднак, 8 лютага 2019 года было абвешчана аб падпісанні дагавора аб намерах з мінскім «Промнем», згодна з якім прадугледжвалася стварэнне аб’яднанай каманды ў Вышэйшай лізе. Пасля гэтага шэраг ігракоў магілёўскага клуба адправіліся на прагляд у «Прамень», некаторыя з іх падпісалі кантракт, астатнія разышліся па іншых клубах. 20 сакавіка 2019 года «Прамень» афіцыйна абвясціў аб пераездзе ў Магілёў і змене назвы на «Дняпро». Асноўную каманду ўзначалілі спецыялісты «Промня», а дубль склаўся з ігракоў і трэнераў былога «Дняпра», юнацкія ж каманды ў двух клубах засталіся асобнымі.
Па выніках сезона 2019 аб’яднаная каманда «Дняпро» страціла месца ў Вышэйшай лізе. Клуб меў істотныя даўгі, у выніку яго пакінулі ўсе ігракі і трэнеры. Магілёўскія ўлады не здолелі дамовіцца аб перадачы клуба дзяржаве, таму быў заснаваны новы клуб пад афіцыйнай назвай «Дняпро-Магілёў», які далучыўся да Другой лігі. Выступаючы пераважна ўласнымі маладымі выхаванцамі, магілёўскі клуб упэўнена перамог у Другой лізе.
У сезоне 2021 каманда камплектавалася пераважна вопытнымі ігракамі, у тым ліку вяртала магілёўскіх выхаванцаў, далучаючы таксама некалькіх маладых ігракоў. Пачатак сезона атрымаўся няўдалым, і ў ліпені замест Ігара Чумачэнкі новым трэнерам стаў Вячаслаў Ляўчук. Пазней магілёўская каманда выдала некалькі неблагіх адрэзкаў, чаму паспрыялі добрыя бамбардзірскія паказчыкі нападніка Кірыла Сідарэнкі, які з-за траўмы прапусціў першую палову сезона, а на фінішы стаў другім бамбардзірам лігі. Тым не меней, дацягнуцца да лідараў «Дняпро» ўжо не здолеў, а два паражэнні на фінішы ад сераднякоў «Лакаматыва» і «Шахцёра» канчаткова пазбавілі каманду шанцаў на выхад у Вышэйшую лігу. Сезон «Дняпро» скончыў на 5-м месцы з 12.
У пачатку 2022 года каманда рыхтавалася да ўдзелу ў Першай лізе. Клуб пакінулі старшыня Дзмітрый Калачоў і галоўны трэнер Вячаслаў Ляўчук, новым трэнерам стаў Яўген Малчан, які раней узначальваў каманду «Дняпро-Юні» ў Другой лізе. Аднак, у канцы лютага брэсцкі «Рух» адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе, і АБФФ прапанавала «Дняпру» заняць вакантнае месца. 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе[1]. Каманда ўвайшла ў сезон фактычна ў складзе, які рыхтаваўся яшчэ для Першай лігі, і хутка стала аўтсайдарам. У летняе трансфернае акно «Дняпро» таксама не здолеў падмацавацца з-за забароны на трансферы, накладзенай ФІФА за нявыплату зарплаты легіянерам яшчэ за сезон 2018. У ліпені замест Малчана галоўным трэнерам стаў яго памочнік Юрый Лукашоў, але вынікі каманды істотна не палепшыліся. У верасні Лукашоў пакінуў клуб, і Малчан зноў стаў на чале каманды, якая неўзабаве страціла шанцы на захаванне месца ў Вышэйшай лізе і ў сезоне 2022 фінішавала апошняй.
У пачатку 2023 года «Дняпро» ўзначаліў Вячаслаў Герашчанка. Каманда ў асноўным захавала склад, што было абумоўлена ў тым ліку і забаронай на трансферы, якая працягвала дзейнічаць. У Першай лізе ў сезоне 2023 каманда знаходзілася ў верхняй палове табліцы, але страціла шмат ачкоў і адстала ад канкурэнтаў. Толькі летам 2023 года «Дняпро» нарэшце змог запрасіць новых ігракоў, што дапамагло правесці другую палову чэмпіянату без аніводнага паражэння і ўзняцця на другі радок, які гарантаваў вяртанне ў Вышэйшую лігу.
Эмблемы
[правіць | правіць зыходнік]Папярэднія назвы
[правіць | правіць зыходнік]- «Хімік» (1960—1963)
- «Спартак» (1963—1973)
- «Дняпро» (1973—1997)
- «Дняпро-Трансмаш» (1998—2005)
- «Дняпро» (з 2006)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі: 1998
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1992
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Цяперашні склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на верасень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].
|
|
Ігракі ў арэндзе
[правіць | правіць зыходнік]
|
Трэнерскі штаб
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Радушка (нар. 1967) — галоўны трэнер
- Яўген Капаў (нар. 1977) — трэнер
- Віталь Тарашчык (нар. 1980) — трэнер
- Уладзімір Шэўчык — трэнер-аналітык
- Руслан Сіманенка (нар. 1990) — трэнер брамнікаў
- Яўген Малчан (нар. 1986) — галоўны трэнер дубля
- Дзмітрый Цярэшчанка (нар. 1987) — трэнер дубля
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Першая (Д1) | 2 | 15 | 11 | 2 | 2 | 28–4 | 24 | Фіналіст | |
1992/93 | Першая (Д1) | 5 | 32 | 17 | 7 | 8 | 54–33 | 41 | Чвэрцьфінал | |
1993/94 | Першая (Д1) | 4 | 30 | 17 | 6 | 7 | 45–22 | 40 | 1/8 фіналу | |
1994/95 | Першая (Д1) | 5 | 30 | 12 | 9 | 9 | 44–35 | 33 | Паўфінал | |
1995 | Першая (Д1) | 6 | 15 | 7 | 1 | 7 | 26–23 | 22 | 1/8 фіналу | |
1996 | Першая (Д1) | 9 | 30 | 11 | 6 | 13 | 33–36 | 39 | Паўфінал | |
1997 | Першая (Д1) | 4 | 30 | 15 | 7 | 8 | 48–32 | 52 | Паўфінал | |
1998 | Вышэйшая (Д1) | 1 | 28 | 21 | 4 | 3 | 55–12 | 67 | Чвэрцьфінал | Змена назваў ліг |
1999 | Вышэйшая (Д1) | 4 | 30 | 17 | 9 | 4 | 53–27 | 60 | 1/8 фіналу | |
2000 | Вышэйшая (Д1) | 7 | 30 | 14 | 7 | 9 | 55–33 | 49 | 1/8 фіналу | |
2001 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 26 | 8 | 7 | 11 | 29–37 | 31 | 1/8 фіналу | |
2002 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 26 | 10 | 6 | 10 | 38–37 | 36 | Чвэрцьфінал | |
2003 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 30 | 8 | 10 | 12 | 38–46 | 34 | 1/8 фіналу | |
2004 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 30 | 11 | 4 | 15 | 29–37 | 37 | Чвэрцьфінал | |
2005 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 26 | 12 | 7 | 7 | 48–36 | 43 | 1/16 фіналу | |
2006 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 26 | 6 | 5 | 15 | 29–47 | 23 | 1/8 фіналу | |
2007 | Вышэйшая (Д1) | 13 | 26 | 5 | 8 | 13 | 21–33 | 23 | Чвэрцьфінал | |
2008 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 30 | 9 | 11 | 10 | 45–42 | 38 | 1/16 фіналу | |
2009 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 26 | 12 | 4 | 10 | 31–26 | 40 | 1/8 фіналу | |
2010 | Вышэйшая (Д1) | 8 | 33 | 11 | 7 | 15 | 40–53 | 40 | 1/16 фіналу | |
2011 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 33 | 6 | 14 | 13 | 29–51 | 32 | 1/16 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2012 | Першая (Д2) | 1 | 28 | 20 | 3 | 5 | 75–22 | 63 | 1/8 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2013 | Вышэйшая (Д1) | 11 | 32 | 9 | 6 | 17 | 28–42 | 33 | Паўфінал | |
Пераходныя матчы[A] | 2 | 1 | 1 | 0 | 3–1 | |||||
2014 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 32 | 2 | 14 | 16 | 19–42 | 20 | 1/8 фіналу | |
Пераходныя матчы[B] | 2 | 0 | 1 | 1 | 1–3 | Вылет у Першую лігу | ||||
2015 | Першая (Д2) | 4 | 30 | 17 | 5 | 8 | 48–21 | 56 | 1/16 фіналу | |
2016 | Першая (Д2) | 2 | 26 | 20 | 4 | 2 | 61–19 | 63[C] | 1/32 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2017 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 30 | 6 | 8 | 16 | 27–48 | 26 | Паўфінал | |
2018 | Вышэйшая (Д1) | 16 | 30 | 3 | 7 | 20 | 17–53 | 16 | 1/16 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2019 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 30 | 8 | 6 | 16 | 32–42 | 30 | Чвэрцьфінал | Аб’яднанне з мінскім «Промнем» |
Пераходныя матчы[D] | 2 | 1 | 0 | 1 | 3–3 | Вылет у Першую лігу | ||||
2020 | Другая — Б (Д3) | 1 | 20 | 19 | 0 | 1 | 105–9 | 57 | 1/16 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап (Д3) | 1 | 10[E] | 9 | 1 | 0 | 25–3 | 28 | Выхад у Першую лігу | ||
2021 | Першая (Д2) | 5 | 33 | 15 | 10 | 8 | 58–38 | 55 | Чвэрцьфінал | Атрыманне месца ў Вышэйшай лізе |
2022 | Вышэйшая (Д1) | 16 | 30 | 3 | 3 | 24 | 21–73 | 12 | 1/8 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2023 | Першая (Д2) | 2 | 32 | 22 | 7 | 3 | 75–24 | 73 | 1/8 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
- ↑ Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Гарадзеі», другой каманды Першай лігі 2013 (3:1, 0:0).
- ↑ Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Віцебска», трэцяй каманды Першай лігі 2014 (0:2, 1:1).
- ↑ З каманды знята 1 ачко за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусе і пераходах ігракоў АБФФ.
- ↑ Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць брэсцкага «Руха», трэцяй каманды Першай лігі 2019 (1:2, 2:1, пен. 4:5).
- ↑ Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 5—1—0, розніца мячоў 16—2.
Выступленні ў еўракубках
[правіць | правіць зыходнік]Кубак | Г | В | Н | П | М |
---|---|---|---|---|---|
Ліга чэмпіёнаў УЕФА | 2 | 0 | 0 | 2 | 0–3 |
Кубак Інтэртота | 10 | 3 | 2 | 5 | 15–28 |
Ліга Еўропы УЕФА | 8 | 3 | 3 | 2 | 15–13 |
Усяго | 20 | 6 | 5 | 9 | 30–44 |
Сезон | Спаборніцтва | Раўнд | Клуб | Дома | У гасцях | Вынік |
---|---|---|---|---|---|---|
1995 | Кубак Інтэртота | Група 8 | Бечэй | 2:1
|
||
Погань | 3:3
|
|||||
Каны | 2:2
|
|||||
Фарул | 0:2
|
|||||
1998 | Кубак Інтэртота | 1 раўнд | Дэбрэцэн | 2:4
|
0:6
|
2:10
|
1998/99 | Ліга чэмпіёнаў УЕФА | 1 раўнд | АІК | 0:1
|
0:2
|
0:3
|
2000 | Кубак Інтэртота | 1 раўнд | Сількебарг | 2:1
|
2:1
|
4:2
|
2 раўнд | Хмел | 0:2
|
2:6
|
2:8
| ||
2010/11 | Ліга Еўропы УЕФА | 1 кв. раўнд | Лячы | 7:1
|
1:1
|
8:2
|
2 кв. раўнд | Стабек | 1:1
|
2:2
|
3:3(гв)
| ||
3 кв. раўнд | Банік | 1:0
|
2:1
|
3:1
| ||
Плэй-оф | Вільярэал | 1:2
|
0:5
|
1:7
|
Выступленні ў неафіцыйных турнірах
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Спаборніцтва | Раўнд | Клуб | Вынік |
---|---|---|---|---|
1999 | Кубак чэмпіёнаў Садружнасці | Група А | Спартак (Масква) | 0:3
|
Група А | Каўнас | 1:2
| ||
Група А | Дынама (Тбілісі) | 5:3
| ||
2010 | Кубак чэмпіёнаў Садружнасці | Група А | Дардой-Дынама | 3:1
|
Група А | Металург (Ліепая) | 4:3
| ||
Група А | Рубін (Казань) | 1:2
| ||
Група А | Актабэ | 1:3
|
Галоўныя трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Мацкевіч (1960)
- Уладзімір Газаеў (1960)
- Аляксандр Загрэцкі (1961—1963)
- Юрый Бачурын (1964—1965)
- Мікалай Шавялянчык (1965—1967)
- Ілья Каган (1968—1969)
- Уладзіслаў Радзішэўскі (1970—1973)
- Віталь Шарбур (1974—1976)
- Алег Волах (1977—1978)
- Уладзімір Гардзееў (1979)
- Анатоль Байдачны (1980—1985)
- Валерый Стральцоў (1986—1993)
- Аляксандр Башмакоў (1993 — сакавік 1994)
- Валерый Стральцоў (1994—2006)
- Уладзімір Касцюкоў (красавік 2006 — чэрвень 2007)
- Уладзімір Бражазінскі (в. а., 2007)
- Валерый Стральцоў (2007—2008)
- Андрэй Скорабагацька (жнівень 2008 — жнівень 2011)
- Вячаслаў Герашчанка (верасень 2011 — кастрычнік 2013)
- Уладзімір Касцюкоў (в. а. у кастрычніку 2013 — студзені 2014)
- Юрый Лукашоў (студзень 2014 — студзень 2015)
- Уладзімір Геваркян (люты — снежань 2015)
- Аляксандр Сяднёў (студзень 2016 — снежань 2017)
- Вячаслаў Ляўчук (студзень — чэрвень 2018)
- Яўген Капаў (в. а. у чэрвені — жніўні 2018)
- Сяргей Літоўчанка (жнівень — лістапад 2018)
- Яўген Капаў (в. а. у лістападзе 2018 — сакавіку 2019)
- Іван Біёнчык (сакавік — снежань 2019)
- Ігар Чумачэнка (студзень 2020 — ліпень 2021)
- Вячаслаў Ляўчук (ліпень 2021 — студзень 2022)
- Яўген Малчан (студзень — ліпень 2022)
- Юрый Лукашоў (ліпень — верасень 2022)
- Яўген Малчан (в. а. у верасні 2022 — студзені 2023)
- Вячаслаў Герашчанка (студзень 2023 — ліпень 2024)
- Яўген Капаў (в. а. у ліпені 2024)
- Алег Радушка (з ліпеня 2024)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Днепр" официально подтвердил свое участие в высшей лиге в сезоне-2022 (руск.). football.by (1 сакавіка 2022). Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ Мужская (руск.). Афіцыйны сайт «Дняпра». Праверана 29 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (руск.)
- Профіль на сайце globalsportsarchive.com (англ.)