Сын жандара паліцыі Луі Рабена і швачкі Палет Рэнучы. Яго бацька бургундскага паходжання, а маці родам з Корсікі. Дзяцінства будучага акцёра прайшло ў Ёне.
Вучыўся ў Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва ў Парыжы.
У 1981 годзе дэбютаваў у драме Мішэля Дэвіля «Глыбокія воды». У першай палове 80-х ён таксама адзначыўся яркімі ролямі ў фільмах «Запрашэнне ў падарожжа», «Адрынутыя» і «Форт Саган». У 1985 годзе за ролю Фортсера, маладога крытыка мастацтва і мізантропа, у фільме Жана-Шарля Такела «Лесвіца С» Рэнучы быў удастоены намінацыі на прэмію «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю, але саступіў узнагароду Крыстаферу Ламберту.
У 1998 годзе Робен Рэнучы ўпершыню паспрабаваў сябе ў рэжысуры. Яго дэбют — фільм «Жонка аднаго чалавека» паводле сцэнарыя Жакі Фрыжман.
Зноскі
↑Robin Renucci // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.