Секурытатэ
Выгляд
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі | |
---|---|
рум.: Departamentul Securităţii Statului | |
Краіна | Румынія |
Створана | 30 жніўня 1948 |
Распушчана (ператворана) | 30 снежня 1989 |
Юрысдыкцыя | падраздзяленне МУС СРР |
Штаб-кватэра | Бухарэст |
Сярэдняя колькасць |
|
Кіраўніцтва | |
Дырэктар | Юльян Влад (апошні; 1987—1989) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Секурытатэ (рум.: Securitate — «бяспека»), афіцыйная назва — Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (рум.: Departamentul Securităţii Statului) МУС СРР — падраздзяленне ў складзе МУС Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія, якое выконвала функцыі тайнай паліцыі і спецслужбы.
Падраздзяленне было створана 30 жніўня 1948 года пры дапамозе кадраў з савецкіх спецслужбаў і НКУС СССР. Ліквідаваны жа дэпартамент быў 30 снежня 1989 года, неўзабаве пасля пакарання смерцю Нікалае Чаўшэску і Румынскай рэвалюцыі.