Перайсці да зместу

Септыманія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Септыманія на карце Францыі

Септыманія (лац.: Septimania) — гістарычная вобласць на французскім узбярэжжы Міжземнамор'я, якая ляжыць паміж горнымі хрыбтамі Пірэнеяў і Севенаў, з аднаго боку, і далінамі Гароны і Роны, з іншага. Названа ў гонар Сёмага легіёна, ветэраны якога (septimani) былі надзелены Аўгустам землямі ў гэтай мясцовасці. У наш час уваходзіць у склад французскага рэгіёна Лангедок-Русільён.

Пасля падзення Рымскай імперыі Септыманія даўжэй за іншыя вобласці Галіі прызнавала ўладу вестготаў. Правінцыя кіравалася герцагамі, адзін з якіх, Ліўва, сам у 568 годзе стаў каралём, а іншы — Павел, у 672—673 гадах узначальваў паўстанне супраць караля Вамбы. У тыя часы Септыманія складалася з сямі акруг: Нарбона, Нім, Без'е, Маклон, Ладэў, Агд і Юзес. Пазней амаль усе гэтыя гарады ўвайшлі ў склад французскай правінцыі Лангедок.

У 721 годзе Септыманія падверглася мусульманскаму нашэсцю. Першапачаткова захопнікі жадалі пайсці іншым шляхам — пасля таго, як яны перайшлі Пірэнеі і ўзялі Нарбону, яны аблажылі Тулузу. Але герцаг аквітанскі Эд Вялікі ў бітве пры Тулузе разбіў арабаў і зняў аблогу. Неўзабаве новыя войскі арабаў ізноў сталі штурмаваць Еўропу, і дайшлі да Септыманіі, Бургундыі і левага берага рэкі Роны. У 732 годзе яны былі пераможаны ў бітве пры Пуацье Карлам Мартэлам, і гэта адкрыла Септыманію для засялення франкамі, якое і адбылося да 768 годзе.

Пры Каралінгах Септыманія лічылася даменам Аквітанскага каралеўства, аднак у 817 годзе вылучылася ў самастойнае герцагства (марку). Паступова назва Септыманія была выцеснена назвай Готыя. Праз некалькі дзесяцігоддзяў Готыя перайшла ў рукі графаў Тулузскіх і страціла палітычную самастойнасць.

  • Lewis, Archibald R. The development of southern french and catalan society, 718—1050. — Austin: University of Texas edition, 1965.
  • Лебек С. Происхождение франков. V—IX века / Перевод В. Павлова. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — 352 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-001-0
  • Тейс Л. Наследие Каролингов. IX — X века / Перевод с французского Т. А. Чесноковой. — М.: «Скарабей», 1993. — Т. 2. — 272 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-043-6
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy