Гагат
Гагат | |
---|---|
Вырабы з гагату | |
Формула | C |
Колер | чорны ці карычнева-чорны |
Бляск | смалісты |
Цвёрдасць | 3—3,5 |
Шчыльнасць | 1,3—1,4 г/см³ |
Гага́т[1] (ад грэч. γαγάτης — чорны бурштын), таксама вядомы як гішэр — мінералоід, разнавіднасць каменнага вугалю (з групы «бурых вуглёў»).
Аднастайны, шчыльны, глейкі, з інтэнсіўна-тлустым смалістым бляскам матэрыял. Колер каменя чорны або карычнева-чорны. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 3—3,5; шчыльнасць каля 1300—1400 кг/м³. Утварэнне гагату звязваюць з пераўтварэннем пад уздзеяннем метамарфізму драўніны, пахаванай у марскім глеі мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. Сустракаецца ў выглядзе асобных скопішчаў, кавалкаў і г. д. у пясчаніку, мергелю, а таксама ў пластах слабаметамарфізаваных каменных і бурых вуглёў. Гагат лёгка апрацоўваецца, добра паліруецца, набываючы прыгожы бляск, дзякуючы чаму (асабліва ў краінах Усходу) шырока ўжываецца для дробных ювелірных вырабаў, караляў, пацерак і іншых вырабаў.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гага́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 418. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).