Content-Length: 281306 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%8E%D0%BC

Борыюм — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Борыюм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сыборг ← Борыюм → Гас
Рэн

Bh

Выгляд
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Борыюм, Bh, 107
Катэгорыя элемэнту Пераходныя мэталы
Група, пэрыяд, блёк 7, 7, d
Адносная атамная маса [270] г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Rn] 5f14 6d5 7s2
Электронаў у абалонцы 2 8 18 32 32 13 2
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза Цьвёрдае цела
Уласьцівасьці атама
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 54037-14-8
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы борыюму
іза % пэрыяд паўраспаду распад энэргія (МэВ) прадукты распаду
261Bh - 11,8 мс α ? 257Db
262Bh - 22 мс α ? 258Db
264Bh - 0,44 с α ? 260Db
270Bh - 1 хвіліна α ? 266Db
272Bh - 10 с α ? 268Db

Борыюм (па-лацінску: Bohrium) Bh — нестабільны (радыяактыўны) хімічны элемэнт 7 пабочнай групы з атамным нумарам 107. Адносіцца да катэгорыі трансактынідаў.

Упершыню абвешчана аб сынтэзе 107-га элемэнта ў 1976 савецкімі вучонымі з Аб’яднанага інстытута ядзерных дасьледаваньняў (Дубна). У 1981 нямецкія фізыкі Пэтэр Армбрустэр (Peter Armbruster), Готліб Мюнцэнбэр (Gottfried Münzenber) ды іншыя з Інстытута цяжкіх іёнаў (GSI) у Дармштаце дакладна ідэнтыфікавалі шэсьць атамаў 107-га элемэнту. Прыярытэт адкрыцьця аспрэчваецца. Першы сынтэзаваны ізатоп 261Bh быў атрыманы мэтадам бамбаваньня мішэні, якая ўтрымлівала ізатопы бісмуту 209Bi, іёнамі хрому 54Cr. Пэрыяд паўраспаду атрыманага ізатопу складаў каля 1-2 мілісэкундаў. Першапачаткова прапаноўвалася назва Нільсборый (сымбаль Ns) у гонар вядомага дацкага фізыка Нільса Бора. Але да гэтага часу ні адзін элемэнт не меў назвы, якая б уключала імя, а не прозьвішча, чалавека. Таму Міжнародны саюз тэарэтычнай і прыкладной хіміі (IUPAC) прапанаваў кампрамісны варыянт «борый» (сымбаль Bh). Афіцыйная назва элемэнта зацьверджана ў 1997. Самы стабільны ізатоп борыюму 270Bh праз альфа-распад ператвараецца ў ізатоп дубну 266Db і мае пэрыяд паўраспаду каля 1 хвіліны. Дакладнасьць вымярэньня пэрыяду паўраспаду вельмі нізкая. Пра хімічныя ўласьцівасьці борыюму пакуль нічога дакладна невядома. Лічыцца, што борыюм хімічна падобны да рэну.

На сёньняшні дзень сфэра прымяненьня борыюму абмяжоўваецца толькі навуковымі дасьледаваньнямі, што зьвязана зь вялікай цяжкасьцю яго атрыманьня.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Борыюмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%8E%D0%BC

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy