Перайсці да зместу

Бог

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бог
Выява
Бажаство ў монатэізм
Вывучаецца ў theology proper[d], філасофія рэлігіі[d] і багаслоўе
Апісана на сайце newworldencyclopedia.org/… (англ.)
azbyka.ru/bog (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бог — непазнавальная трансцэндэнтная Існасць, стваральнік Сусвету ці ўвасабленне Сусвету, альбо яго элементаў для асоб, якія спавядаюць рэлігію, маюць рэлігійны светапогляд, альбо прытрымліваюцца вучэнняў, якія ўключаюць у сябе паняцце пра Бога. У рэлігійных вучэннях, аб'яднаных прынцыпам тэізму, сцвярджаецца асабістае быццё Вышэйшага, яго асабістае стаўленне (каханне) да створаных істот і Cусвету ў цэлым, яго дыялагічныя самараскрыцці ў актах адкрыцця. Ідэя багоў паступова крышталізавацца ў розныя рэлігійныя традыцыі чалавецтва. Зыходная тэорыя развіцця ёсць прадстаўленне першабытных народаў пра сілы, дзеянне якіх па-рознаму лакалізуецца на панараме сусветнага цэлага[1].

Атрыбуты Бога ў Хрысціянстве Атрыбуты Бога. Істота любога быту – гэта тое, дзякуючы чаму быт ёсць тым, а не іншым, праяўляе сябе ad extra. У Богу істота атаясамліваецца з Яго атрыбутамі. У Богу кожны атрыбут адносіцца да Яго натуры і яе вызначае, а ў створанх рэчах – не (нп., калі нейкі чалавек міласэрны, то гэты яго індывідуальны атрыбут не адносіцца да натуры ўсіх людзей). У гісторыі спрачаліся, які атрыбут найважнейшы. Аўгустын, Банавентура і Дунс Скот – за дабрыню, Окам і ўсе наміналісты – за бясконцасць, некаторыя за найвышэйшы розум, а Тамаш – за быццё само ў сабе (ipsum esse subsistens). Істота Бога паводле тамістскай філасофіі – самаіснаванне, якое ні ад каго не бярэ пачатку. Бог – чыстае існаванне. Атрыбуты, злучаныя з істотай Бога: 1) прастата (не складзены з іншых бытаў): Зых 3, 14; Ін. 4:24); 2) нязменнасць (Якуб 1, 17 – Айцец святла, у якім няма перамены). У Богу няма пераходу ад патэнцыяльнага да актуальнага. Ён – чыстая актуальнасць; 3) вечнасць (Быт 21, 33 – Эль Олам; Псальмы, 1 Цім 1, 17); 4) бязмежнасць і ўсюдыпрысутнасць (Дзеі 17, 28 – У Ім жывем…); 5) адзіны (Дрг 6,4; Дзеі 17, 16-34; Эф 4, 6; Мк. 12:29); 6) найвышэйшае дабро (Лк. 18:19) – Ніхто не добры, толькі сам Бог); 7) паўната праўды – Ер 10, 10; Ін. 17:3). З Бога воляю звязаны: Святасць (1 Вал 2, 2; Іс 8, 13; Мф. 6:9); Ін. 17:11); Ап 4, 8-10); Усемагутнасць (Быт 17, 1 – Эль Шадай, Мудр 11, 23; Лк. 1:37); 2 Кар 9, 8); Свабода (Пс 113, 3 – робіць усё, што захоча, Эф 1, 11; Мф. 20:15); 1 Кар 12, 11). Прадметам волі Бога заўсёды з’яўляецца дабро. З мудрасцю Бога звязана: стварэнне свету і чалавека, падтрыманне свету ў існаванні, 1 Вал 2, 3; Ёў 12, 13; Рым 11, 33.

Містычнам богапазнаннем займаецца тэасофія.

Адпаведнасць багоў розных народаў

[правіць | правіць зыходнік]
Бог / Народ сонца царства мёртвых Вярхоўны маланка вайна
славяне Дажбог / Ярыла / Хорс Пярун Пярун
старажытныя егіпцяне Ра Асірыс / Анубіс
гавайцы Кукаілімоку
старажытныя грэкі Геліёс Аід Зеўс Зеўс Арэс / Афіна
старажытныя рымляне Юпітэр Юпітэр Марс

Зноскі

  1. Большая российская энциклопедия, Т.3. М., 2005. С.632. Автор определения — С. С. Аверинцев
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 3. - Мн., 1996.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy