Перайсці да зместу
Марына Іванаўна Цвятаева
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марына Цвятаева
руск.: Марина Цветаева
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1892(1892-10-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1941(1941-08-31)[3][4][…] (48 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя
СССР
Бацька Ivan Tsvetaev[d][4]
Маці Marija Aleksandrowna Meyn[d]
Муж Sergei Efron[d]
Дзеці Ariadna Efron[d], Gueorgui Serguéievich Efrón[d] і невядома
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, аўтар дзённіка, празаік, перакладчыца
Гады творчасці 19081941
Кірунак паэзія
Жанр паэзія і мемуары
Мова твораў руская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мары́на Іва́наўна Цвята́ева (руск.: Марина Ивановна Цветаева; 26 верасня (8 кастрычніка) 1892, Масква, Расійская імперыя — 31 жніўня 1941, Ялабуга, СССР) — вядомая руская паэтэса, празаік, перакладчыца.
Нарадзілася ў сям’і прафесара Маскоўскага ўніверсітэта, філолага і ўсходазнаўцы Івана Цвятаева. Маці, Марыя Мэйн была піяністкай. Дзіцячыя гады паэтэсы прайшлі ў Маскве і Тарусе (Калужская вобласць). Пісаць вершы Марына пачала ва ўзросце шасці гадоў. У 1906 яе маці памерла ад туберкулёзу, Марына разам з сястрой Анастасіяй засталіся пад апекай бацькі. Праз хваробу маці сям’я падоўгу жыла ў Італіі, Швейцарыі і Германіі. Пачатковую адукацыю Марына атрымала ў Маскве, пасля вучылася ў пансіёнах Лазаны (Швейцарыя) і Фрайбурга (Германія). У шаснаццаць гадоў пабывала ў Парыжы, каб праслухаць у Сарбоне кароткі курс лекцый па старафранцузскай літаратуры.
У 1910 годзе Марына за ўласныя грошы выдала свой першы зборнік вершаў «Вечаровы альбом» («Вечерний альбом») і ў тым жа годзе напісала свой першы крытычны артыкул «Чарадзейства ў вершах Брусава» («Волшебство в стихах Брюсова»). Праз два гады выйшаў наступны зборнік М. Цвятаевай — «Чароўны ліхтар» («Волшебный фонарь», 1912).
Пачатак творчасці Цвятаевай звязаны з колам маскоўскіх сімвалістаў. Пасля знаёмства з Валерыем Брусавым і Элісам паэтка ўдзельнічае ў дзейнасці гурткоў і студыяў пры выдавецтве «Мусагет». На раннія творы Цвятаевай паўплывалі Някрасаў, Брусаў і Валошын.
У 1911 годзе Марына Цвятаева пазнаёмілася з Сяргеем Эфронам і ў студзені 1912 году выйшла за яго замуж. У тым жа годзе ў іх нарадзілася дачка Арыядна (Аля).
У 1913 годзе выйшаў трэці зборнік вершаў М. Цвятаевай — «З дзвюх кніг» («Из двух книг»).
У 1914 годзе Цвятаева пазнаёмілася з паэткай і перакладчыцай Соф’яй Парнок; іх стасункі доўжыліся да 1916 году (калі яны разышліся і Марына вярнулася да мужа). Цвятаева прысвяціла Парнок цыкл вершаў «Сяброўка» («Подруга»).
У Цвятаевай і Эфрона ў 1917 годзе нарадзілася дачка Ірына, якая памерла ў прытулку ад голаду ва ўзросце трох гадоў. Гады Грамадзянскай вайны былі для паэткі вельмі цяжкімі. Сяргей Эфрон служыў у Белай арміі. У гэтыя гады з’явіўся цыкл вершаў «Лебядзіны стан», прасякнуты спачуваннем да белага руху.
У 1918-19 гадах М. Цвятаева піша рамантычныя п’есы, стварае паэмы «Ягорушка» («Егорушка»), «Цар-дзяўчына» («Царь-девица»), «На чырвоным кані» («На красном коне»).
У траўні 1922 Марыне Цвятаевай і яе дачцэ Арыядне дазволілі з’ехаць за мяжу — да мужа, які пасля разгрому Дзянікіна стаў студэнтам Пражскага ўніверсітэта. Спачатку М. Цвятаева з дачкой жылі ў Берліне, пасля тры гады ў прадмесцях Прагі. У Чэхіі напісаныя «Паэма Гары» і «Паэма Канца». У 1925, пасля нараджэння сына Георгія, сям’я перабралася ў Парыж, дзе Эфрона абвінавачваюць у тым, што ён завербаваны НКУС і ўдзельнічаў у змове супраць Льва Сядова, сына Льва Троцкага.
Большая частка створанага ў эміграцыі засталася нявыдадзенай. У 1928 годзе ў Парыжы пабачыў свет апошні прыжыццёвы зборнік вершаў «Пасля Расіі» («После России»), куды ўвайшлі вершы 1922-25 гадоў.
У адрозненне ад вершаў, якія не мелі ў эмігранцкім асяроддзі прызнання, проза М. Цвятаевай была папулярнай і заняла першае месца ў яе творчасці. У гэты час выдадзеныя «Дом ля Старога Пімена» (1934), «Маці і музыка» (1935), «Мой Пушкін» (1937), «Аповесць пра Сонечку» (1938), успаміны пра Валошына «Жывое пра жывое» (1933), пра Андрэя Белага «Палонны дух» («Пленный дух», 1934), пра Міхаіла Кузміна «Вецер з іншых мясцінаў» («Нездешний ветер», 1936).
З 1930-х гадоў Марына Цвятаева з сям’ёй жыве амаль у галечы. У 1937 Арыядна выехала ў Маскву, атрымаўшы магчымасць вярнуцца на радзіму. 10 кастрычніка таго ж году з Францыі збег Эфрон, які быў замешаны ў замоўленым палітычным забойстве. У 1939 годзе паэтка таксама вярнулася ў СССР. Па прыездзе жыла на лецішчы НКУС у Болшаве. 27 жніўня была арыштаваная Арыядна, 10 кастрычніка — Эфрон. У жніўні 1941 года Сяргея Эфрона расстралялі, Арыядна была рэабілітаваная ў 1955 годзе пасля пятнаццаці гадоў рэпрэсій.
У апошнія гады паэтка амаль не пісала вершаў і займалася перакладамі. Была ў эвакуацыі ў горадзе Ялабуга. Скончыла жыццё самагубствам.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]
Сярод перакладчыкаў Цвятаевай на беларускую мову — Пятро Макарэвіч, Андрэй Хадановіч, Валянціна Аколава[5], Лявон Баршчэўскі[6].
Зноскі
1. Marina Ivanovna Cvetajeva // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
2. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
3. а б в Цветаева Марина Ивановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
4. а б в г Швейцер В. А. Цветаева М. И. // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 8. — С. 377–378.
5. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
6. Выбраная лірыка. Пераклад Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2021. — 108 с. — («Паэты планеты»).
Лагатып Вікітэкі
Лагатып Вікітэкі
У Вікітэцы ёсць арыгінал тэксту па гэтай тэме.
pFad - Phonifier reborn
Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.
Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.
Alternative Proxies:
Alternative Proxy
pFad Proxy
pFad v3 Proxy
pFad v4 Proxy