Перайсці да зместу

AMZ Dzik

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
AMZ Dzik
Выява
Краіна паходжання
Вытворца AMZ-Kutno[d]
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 2004
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Dzik — шматмэтавы бронеаўтамабіль польскай вытворчасці. Вырабляецца заводам AMZ у горадзе Кутна.

Прызначаны як для патрулявання, так і для інтэрвенцыі, а таксама ў якасці бронетранспарцёра для выкарыстання рознымі міратворчымі і паліцэйскімі сіламі. Яго браня забяспечвае абарону ад куль калібра 7,62 мм. Dzik аснашчаны турбадызельным рухавіком магутнасцю ў 146 к. с.

Dzik выпускаецца ў чатырох варыянтах на базе аднаго шасі:

  • Dzik-АТ (AT antiterrorystyczny — антытэрарыстычны) з 3 дзвярыма, умяшчальнасцю да 8 чалавек і 10 амбразурамі для стральбы.[1]
  • Dzik-2 з 5 дзвярыма, умяшчальнасцю да 8 чалавек, 8 амбразурамі і кулямётнай вежай на даху.[2]
  • Dzik-3 (таксама вядомы пад іракскім пазначэннем Ain Jaria 1) з 4 дзвярыма, умяшчальнасцю да 11 салдат, 13 амбразурамі, кулямётнай вежай і двума падвойнымі дымавымі гранатамётамі.[3]
  • Dzik Cargo з 2 дзвярыма, 2 амбразурамі, ёмістасцю да 3 чалавек і грузавым адсекам.[4]

Пакупнікі таксама могуць набыць бронемашыны ў санітарным і зенітным варыянтах.[5][6]

Некалькі аўтамабіляў Dzik-AT былі закупленыя польскім МУС і павінны замяніць састарэлыя БТР-60 у якасці асноўнай антытэрарыстычнай машыны на службе. Dzik-2 выкарыстоўваліся польскай вайсковай паліцыяй, дзе былі вядомыя пад мянушкай Gucio. Яны былі выведзеныя з эксплуатацыі ў 2014 годзе[7].

Dzik-3 быў спецыяльна распрацаваны для патрэб іракскай арміі, дзе ён выкарыстоўваецца ў якасці асноўнага бронетранспарцёра. Станам на 2006 год, было замоўлена 600 бронемашын Dzik-3 з магчымасцю павелічэння замовы да 1000 і больш.

Карта аператараў AMZ Dzik. Аператары адзначаны сінім колерам
  1. Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 3 лютага 2007.
  2. Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 3 лютага 2007.
  3. Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 3 лютага 2007.
  4. Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 3 лютага 2007.
  5. Image: amz_dzikmed_1.jpg, (800 × 600 px)(недаступная спасылка) (5 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2007. Праверана 5 верасня 2015.
  6. Image: amz_dzikpoprad_1.jpg, (800 × 600 px)(недаступная спасылка) (5 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2007. Праверана 5 верасня 2015.
  7. SILO zamiast PILO. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 21 красавіка 2023.
  8. Karolina Modzelewska. DZIK-2 w Ukrainie. Wyprodukowali go Polacy (польск.). WP Tech (3 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023. Праверана 6 кастрычніка 2023.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy