Перайсці да зместу

Rooikat

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Rooikat
Выява
Бітва
Краіна паходжання
Вытворца BAE Systems[d]
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 1990
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Rooikat (бел.: «Каракал») — паўднёваафрыканская баявая разведвальная машына, часта класіфікуецца таксама як знішчальнік танкаў. Прынятая на ўзбраенне Паўднёва-афрыканскіх нацыянальных сіл абароны ў 1990 годзе[1].

Распрацоўка была пачата ў 1976 годзе для замены састарэлай БРМ Eland 90. Серыйная вытворчасць пачалася ў 1989 годзе. Усяго было пабудавана каля 240 адзінак Ройкат[2].

У 1994 годзе была распрацавана версія з наразной 105-мм гарматай Denel GT7.

БРМ Rooikat узброена наразной 76-мм гарматай з даўжынёй ствала 62 калібра. Гармата абсталявана лазерным далямерам. Хуткастрэльнасць складае 6 стрэлаў у хвіліну. Сістэма начнога бачання дазваляе весці прыцэльны агонь ноччу на адлегласці да 2000 метраў.

Гармата мае эфектыўную далёкасць стральбы да 3000 метраў і дазваляе паражаць танкі M48, T-54, T-55 і Т-62 на адлегласці да 1500 метраў у любой праекцыі[2].

Браня забяспечвае кругавую абарону ад 7,62-мм куль і аскепкаў снарадаў. Лабавая браня вытрымлівае трапленне 23-мм бранябойных снарадаў, выпушчаных з блізкай дыстанцыі[3].

Бронеаўтамабіль абсталяваны V-вобразным дзесяціцыліндравым рухавіком магутнасцю 563 к. с. і шасціступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач. Рухавік і трансмісія змантаваныя ў манаблоку, што дазваляе вырабіць іх замену ў палявых умовах на працягу 60 хвілін[1].

Rooikat адрозніваецца вельмі добрай рухомасцю: развівае па шашы да 120 км/г і мае запас ходу 1000 км.

  1. а б Rooikat 76. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2012. Праверана 20 ліпеня 2012.
  2. а б Rooikat. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2015. Праверана 20 ліпеня 2012.
  3. Rooikat 105 Armoured Fighting Vehicle, South Africa. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2021. Праверана 20 ліпеня 2012.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy