Перайсці да зместу

BOV M16 Miloš

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BOV M16 Miloš
Выява
Краіна паходжання
Аператар Gendarmery[d], 72nd Special Operations Brigade[d], Cyprus National Guard[d], Serbian Army[d] і Special Anti-Terrorist Unit[d]
Вытворца Yugoimport SDPR[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

BOV M16 Milošсербскі шматмэтавы браніраваны аўтамабіль з колавай формулай 4x4. Упершыню публічна прадстаўлены на выставе IDEX 2017 у Абу-Дабі (ААЭ)[1].

Аўтамабіль прызначаны для патрулявання, разведкі, выкараставання ў якасці каманднай машыны. Можа прыцягвацца да спецыяльных, памежных і тэрытарыяльных аперацый[2][3].

Грунтуецца на шасі з саманясучым корпусам і мае сучасныя сілавыя агрэгаты з трансмісіяй T700, распрацаваныя кампаніямі Timoney і Texelis, з незалежнай сістэмай падвескі, якая забяспечвае высокую рухомасць у любых умовах мясцовасці і надвор’я. Баявая маса дасягае 14 тон. Кліранс у 420 мм забяспечвае высокую мабільнасць і лепшую праходнасць па бездаражы. M16 Miloš можа пераадольваць схілы з крутасцю да 60%, рухацца па бакавых схілах з крутасцю да 30% і паспяхова пераадольваць траншэі шырынёй да 0,9 м. Можа перасекчы вадаёмы глыбінёй у 1 метр без падрыхтоўкі. Аўтамабіль мае радыус павароту 9 метраў[4].

Стандартны варыянт баявой машыны месціць восем чалавек, з якіх чатыры размяшчаюцца ў кармавой частцы.

Рухавік і трансмісія

[правіць | правіць зыходнік]

У пярэдняй частцы машыны ўсталяваны дызельны рухавік Cummins ISB 300 у спалучэнні з аўтаматычнай каробкай перадач Allison 3500SP. У такой канфігурацыі максімальная хуткасць аўтамабіля можа перавышаць 110 км/г.

Корпус выкананы з адмысловай ліставай сталі. Базавая браня дае некалькі розных узроўняў абароны ў розных частках тэхнікі:

  • Абарона III узроўню STANAG 4569 (спераду).
  • Абарона III узроўню STANAG 4569 (з іншых бакоў).
  • Супрацьмінная абарона ўзроўняў IIa і IIb STANAG 4569 (дно).

Дадатковая балістычная абарона можа быць забяспечана за кошт камбінавання балістычных пласцін дадатковай броні ў залежнасці ад яе прызначэння. Модульная бранявая характарыстыка забяспечвае хуткую замену пашкоджаных пласцін у палявых умовах.

На даху машыны можа быць усталяваны дыстанцыйна кіраваны баявы модуль M15[5], абсталяваны кулямётам калібра 12,7 мм. Ён прымяняецца супраць наземных цэляў на адлегласці да 2000 м і да 1500 м супраць паветраных цэляў. Акрамя баявога модуля на даху машыны ў стандартнай камплектацыі ўстаноўлена 6 аўтаматычных дымавых гранатамётаў. Баявы модуль M15 мае лазерны далямер, дзённы/начны прыцэл праз адпаведныя камеры і шырокавугольную камеру для назірання за полем бою. У 2019 годзе была прадстаўлена версія баявога модуля з кулямётам Minigun.

Могуць быць размешчаныя розныя тыпы турэляў з ручным або аўтаматычным і дыстанцыйным кіраваннем, у тым ліку абсталяваныя кулямётамі рознага калібра і/або гранатамётамі, дальнабойнымі супрацьтанкавымі кіраванымі ракетнымі комплексамі, а таксама зенітна-ракетнымі комплексамі. Оптаэлектронныя цеплавізійныя, тэлевізійныя і радыёлакацыйныя сістэмы могуць быць устаноўлены на асобных тэлескапічных мачтах з рознай вышынёй пры разгортванні. Акрамя магчымых розных вежаў, машына мае 5 амбразур для вядзення агню з асабістай зброі.

  1. Srpska vojna industrija na Sajmu naoružanja u Abu Dabiju. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 22 красавіка 2023.
  2. ARMOURED MULTI-PURPOSE COMBAT VEHICLE 4x4 - BOV M16 MILOSH Архівавана 6 снежня 2022., Yugoimport.com, retrieved 4 Jun 2017
  3. Janes | Latest defence and security news. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2018. Праверана 22 красавіка 2023.
  4. Milosh BOV M16 4x4 multi-purpose armored combat vehicle Архівавана 21 сакавіка 2023., Army Recognition, 22 March 2017
  5. M15 Remote controlled weapon station with 12,7 mm HMG | SDPR - Yugoimport. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022. Праверана 22 красавіка 2023.
  6. а б Стефановић о набавци "корнета": Србија сада има убојито оружје. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 22 красавіка 2023.
  7. NOVA - Light Attack System | SDPR - Yugoimport. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 22 красавіка 2023.
  8. Partner 2021: Serbia to buy two C295 airlifters and more H145M helicopters, shows new weapons and equipment. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2022. Праверана 22 красавіка 2023.
  9. ARMOURED MULTI-PURPOSE COMBAT VEHICLE 4x4 - BOV M16 MILOSH Архівавана 6 снежня 2022., Yugoimport.com, retrieved 4 Jun 2017
  10. "Cyprus parades new Serbian-made artillery and armoured vehicles". Janes Information Services. 2019-10-03. Архівавана з арыгінала 2022-10-04. Праверана 2021-12-15.
  11. MUP kupio BOV Miloš Архівавана 22 красавіка 2023., Press Reader, 3 June 2017
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy